Банкам параілі прадаваць больш валюты на сацыяльна значныя мэты
25.08.2011
—
Новости Общества
|
валюты на сацыяльна значныя мэты" title="Банкам параілі прадаваць больш валюты на сацыяльна значныя мэты" border="0" style="margin-right:11px;">
Як прапануецца ў адпаведным лісце, такія кропкі могуць спыніць звыклы продаж замежнай валюты і назапашваць яе для продажу на сацыяльна значныя мэты. Каб перайсці на такі фармат, патлумачыў “НГ” начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Аляксандр Цімашэнка, банкі павінны будуць даслаць адпаведны спіс абменнікаў і атрымаць дазвол. Ён адмовіўся паведаміць, на адрас якіх банкаў адправілі такі ліст, але адзначыў, што рашэнне па гэтым пытанні плануецца прыняць у бліжэйшы час. Першым прадаваць замежную валюту на сацыяльна значныя мэты стаў Беларусбанк. Для гэтага выкарыстоўваліся сродкі, назапашаныя ў абменніках, размешчаных на тэрыторыі памежных пераходаў і ва ўстановах адпачынку. Толькі за май—ліпень у банк звярнуліся каля 5 тысяч чалавек, “льготнікам” прадалі валюты на агульную суму каля 4,5 мільёна долараў. Яе пакупнікамі сталі грамадзяне, якія, у прыватнасці, мелі патрэбу ў лячэнні ці адукацыі за мяжой, выязджалі ў іншую краіну з-за цяжкай хваробы ці смерці сваяка, а таксама прадстаўнікі творчых, спартыўных калектываў. З ліпеня аналагічнае права атрымалі Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Парытэтбанк. “Сацыяльную” валюту яны набывалі ва ўстановах адпачынку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк рэкамендаваў буйным айчынным банкам перагледзець сістэму работы іх абменнікаў, размешчаных у вялікіх гандлёвых цэнтрах і на рынках.
|
|