20 гадоў таму Беларусь стала незалежнай
25.08.2011 16:28
—
Новости Общества
|
20 гадоў таму Беларусь стала незалежнай 25 жніўня 1991 г. 5-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон "Аб наданні статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і пастанову "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР".
Тым самым фактычна была абвешчана незалежнасць БССР. У тыя самыя дні рэальнае кіраўніцтва краінай перайшло ад ЦК Кампартыі да органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Пасля стагоддзяў каланіяльнай залежнасці Беларусь пачала ператварэнне ў паўнапраўны суб'ект міжнароднага права. Яна ўпершыню стала ўласніцай усёй маёмасці, якая знаходзілася на яе тэрыторыі. Тая сесія адбывалася на трэці пасля правалу путчу ГКЧП дзень і праходзіла досыць бурна. 24 жніўня БНФ вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч людзей, а ў залу, дзе адбываліся пасяджэнні, Валянцінам Голубевым, Зянонам Пазняком і Галінай Сямдзянавай быў унесены бел-чырвона-белы сцяг, а потым дэпутаты ад фракцыі БНФ не дапусцілі да трыбуны галоўнага камуніста Беларусі Анатоля Малафеева. 24 жніўня старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, што дагэтуль займаў пасаду намесніка старшыні.
19 верасня 1991 г. сесія Вярхоўнага Савета прыняла рашэнне называць БССР надалей Рэспубліка Беларусь, у скарочаных назвах – Беларусь. Тады ж была прынята пастанова Вярхоўнага Савета аб дзяржаўных сімвалах. Дзяржаўным сцягам абвяшчаўся бел-чырвона-белы сцяг, гербам – "Пагоня". Беларусы пачалі па-іншаму цаніць сваю гісторыю і сваё нацыянальнае "я". Гэта была рэвалюцыйная перамена ў жыцці нацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 жніўня 1991 г. 5-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон "Аб наданні статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным... |
|