Урад вызначыў парадак дзяржаўнай падтрымкі друкаваных СМІ ў 2011 годзе. 21.by

Урад вызначыў парадак дзяржаўнай падтрымкі друкаваных СМІ ў 2011 годзе

01.09.2011 17:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урад вызначыў парадак дзяржаўнай падтрымкі друкаваных СМІ ў 2011 годзе

Прэс-служба БАЖ
Выйшла пастанова Савета міністраў "Аб зацвярджэнні палажэння пра парадак прадстаўлення субсідый асобным юрыдычным асобам, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый друкаваных СМІ". Дакумент зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў РБ 26 жніўня.

Паводле дакумента, на фінансавую дапамогу з боку дзяржавы могуць разлічваць СМІ, якія ўваходзяць у зацверджаны Саўмінам (ці мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі) пералік.

Сёлетні "саўмінаўскі" спіс быў зацверджаны 11 чэрвеня г.г і ўключаў наступныя СМІ: "Алеся", "Беларускі гістарычны часопіс", "Беларусь. Belarus", "Белорусская нива", "Вместе!", "Вожык", "Вясёлка", "Журнал специального назначения", "Звязда", "Здравоохранение", "Знамя юности", "Зорька", "Культура", "Літаратура і мастацтва", "Маладосць" (дадатак "Бярозка"), "Мастацтва", "Народная асвета", "Народная газета", "Нёман", "Полымя", "Родная прырода", "Рэспубліка", "Советская Белоруссия", "Спортивная панорама", "The Minsk times" (дадатак "Голас Радзімы")).

Паводле пастановы ўраду, рэдакцыям-фігурантам спісу грошы будуць даваць на "частковае пакрыццё выдаткаў на друкарскія паслугі, набыццё паперы, заработную плату і налічэнні на заработную плату, звязаныя з іх вытворчасцю і выпускам".

Акрамя таго, асобным пунктам палажэння прадугледжана субсідаванне рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия" — на "поўнае (частковае) пакрыццё выдаткаў на вытворчасць, выпуск і распаўсюд накладу (часткі накладу) газет “The Minsk times”, “Голас Радзiмы” і часопіса “Беларусь. Belarus”".

Ад рэдакцый патрабуюць "планавых разлікаў патрэбаў у субсідыях" і рэгулярных бухгалтарскіх справаздач. Пры пералічэнні субсідый будуць улічвацца таксама памеры "адмоўнага фінансавага выніку" працы па выпуску СМІ.

"Гэтая пастанова добра "ілюструе" нядаўнія выказванні міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага пра тое, што ў рынкавых умовах дзяржаўныя СМІ нібыта лёгка перамогуць недзяржаўныя, — каментуе дакумент намеснік старшыні ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец. — Насамрэч урад штогод зацвярджае спісы дзяржаўных медыя, якім аказваецца бюджэтная падтрымка, — прычым, на пазаконкурснай аснове, без правядзеня тэндэраў. Летась такіх выданняў было 24, сёлета – 25. Гэтыя грошы выдаткоўваюцца з сумы, прадугледжанай у гадавым бюджэце на падтрымку дзяржаўных СМІ. На 2011 год гэтая сума складае, між іншым, каля 54 млн еўра – праўда, каля 43 мільёнаў з іх прадугледжана на фінансаванне тэлебачання... Што ж да вышэйзгаданай пастановы – яна проста падрабязна распісвае працэдуру атрымання гэтай дапамогі. Але ўсё гэта нагадвае “перагорнутую піраміду” – спачатку выдзяляюцца сродкі, а потым выданні мусяць абгрунтаваць сваю патрэбу ў іх…" 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшла пастанова Савета міністраў "Аб зацвярджэнні палажэння пра парадак прадстаўлення субсідый асобным юрыдычным асобам, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика