Начная аўтапрагулка з 16-гадовым вадзіцелем скончылася трагедыяй. 21.by

Начная аўтапрагулка з 16-гадовым вадзіцелем скончылася трагедыяй

06.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мастоўскім раёне начная аўтапрагулка кампаніі з 16-гадовым вадзіцелем скончылася трагедыяй, паведамілі БЕЛТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў нядзелю ноччу недалёка ад вёскі Капачы Мастоўскага раёна. Кампанія моладзі з 8 чалавек на легкавым "Опелі" накіроўвалася на дыскатэку ў суседнюю вёску. За рулём знаходзіўся дзесяцікласнік, які не меў права кіравання. На прамым гарызантальным участку дарогі ва ўмовах туману юны вадзіцель няправільна выбраў скорасць. У выніку машына з'ехала ў левы кювет і перакулілася. Загінуў родны брат вадзіцеля. Віноўнік ДТЗ і яшчэ тры пасажыры шпіталізаваны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мастоўскім раёне начная аўтапрагулка кампаніі з 16-гадовым вадзіцелем скончылася трагедыяй, паведамілі БЕЛТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика