Былога намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама высяляюць з дому разам з сям’ёй. 21.by

Былога намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама высяляюць з дому разам з сям’ёй

07.09.2011 18:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былога намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама высяляюць з дому разам з сям’ёй


Раённае ўнітарнае сельгаспрадпрыемства “Пераможац” звярнулася ў суд Слонімскага раёна з позвай аб высяленні са службовага жылога памяшкання сям’і былога першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка сельгасупраўлення Дзмітрыя Дзешкі. Пад высяленне падпадаюць сам гаспадар, яго жонка і двое непаўнагадоых дзяцей.

Папярэднія слуханні па гэтай грамадзянскай справе адбыліся раніцай 7 верасня. 

Размова ідзе аб вызваленні службовага двухпавярховіка ў вёсцы Тушэвічы агульнай плошчай 133,3 кв. м і жылой - 86,22 кв. м. У гэтае жытло сям’я Дзешкаў пераехала ў 2008 годзе, калі галаву сям’і прызначылі кіраваць сельскай гаспадаркай раёна.

5 красавіка 2010 года Дзмітрый Дзешка быў вызвалены з пасады перашага намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама і перайшоў працаваць у суседні раён. Але сям’я працягвае жыць у Тушэвічах. Пры тым, што дамова найма службовага жылогага памяшкання ахопліва перыяд з 11 чэрвеня 2008 года па 9 лютага 2010 года, а 5 траўня мінулага года Дешкі атрымалі паведамленне аб вызваленні жытла. 

Дзмітрый Дзешка цяпер працуе старшынёй СВК “Сынкавічы” Зэльвенскага раёна. Ніякім чынам не звязаная з РУПС “Пераможац” і яго жонка, таму законных падставаў займаць службовае жыллё сельгаспрадпрыемства на Слонімшчыне сям’я не мае. Але і іншага жылля ў сваім распараджэнні Дзмітрый Дзешка з жонкай і двума дзецьмі-школьнікамі таксама не маюць. 

"Мне няма куды ісці"

- Я прызнаю позву аб высяленні. Тут усё законна. У мяне няма аргументаў, каб суд не задаволіў патрабаванні “Пераможца”. Але цяпер мне няма куды ісці. У Сынкавічах будуецца жыллё, ды яно будзе здадзена ў красавіку ці ў траўні 2012 года. За 13 гадоў працы на Слонімшчыне - гэта ўжо чацвёртае маё службовае жыллё. Калі я ў 2008 годзе пераехаў у Тушэвічы, там участак быльнягом парос, а ў доме патрэбна было зрабіць рамонт, каб там можна было жыць. Я там усё ўпарадкаваў…”, - адказаў Дзмітрый Дзешка на пытанне суддзі, ці прызнае ён патрабаванні заяўляльніка. Крыху пазней адказчык сказаў, што гатовы выселіцца са службовай кватэры ў Тушэвічах да 15 сакавіка наступнага года. 

Аднак на пытанне суддзі, ці гатовы РУСП “Пераможац” прыпыніць вытворчасць па справе і дазволіць сям’і Дзешка пажыць яшчэ ў Тушэвічах, прадстаўнік гаспадарк і прадстаўнік райвыканкама рашуча запатрабавалі выкананне позвы ў поўным аб’ёме. Калі суддзя запытала, чаму гаспадарка накіравала позву ў суд толькі летам гэтага года, калі паводле літары закона Дзешкі павінны былі выселіцца са службовай кватэры яшчэ летась, прадстаўнік РУСП “Пераможац” сказаў, што раней у тым не было такой пільнай патрэбы, а цяпер гэтае жыллё чакае новы спецыяліст з сям’ёй.

Такім чынам, на папярэдніх слуханнях бакі засталіся пры сваіх інтарэсах, а разгляд справы суддзя прызначыла на 15 верасня. Варта адзначыць, што на разгляд такіх справаў у судзе законам адведзена да 2 месяцаў часу. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённае ўнітарнае сельгаспрадпрыемства “Пераможац” звярнулася ў суд Слонімскага раёна з позвай аб высяленні са службовага жылога памяшкання сям’і былога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика