ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

08.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пры выбуху ў Нью-Дэлі загінулі дзевяць чалавек

У сталіцы Індыі Нью-Дэлі ў будынку Вярхоўнага суда, каля якога знаходзіўся натоўп людзей, адбыўся магутны выбух. У выніку здарэння загінулі не менш як 9 чалавек, каля 45 параненыя.

Паводле адной з версій, выбуховае прыстасаванне знаходзілася ў прыпаркаваным аўтамабілі. У той жа час мясцовыя журналісты не выключылі, што бомбу маглі данесці да будынка суда ў партфелі. Гэта ўжо не першы за апошнія месяцы тэракт у Індыі. Так, у ліпені ў Мумбаі прагрымелі тры выбухі. Адна з бомбаў была закладзена ў аўтамабілі, другая — на матацыкле, трэцяя — на вуліцы ў электрашчыце. МУС краіны кваліфікавала гэтыя падзеі як трайны тэракт. Тады загінуў 21 чалавек, больш за 100 пацярпелі. Паводле некаторых звестак, дыверсію маглі арганізаваць баевікі групоўкі "Індыйскія Маджахеды".

Пагромы абышліся брытанскай паліцыі ў 124 мільёны фунтаў

Забеспячэнне бяспекі падчас беспарадкаў у гарадах Вялікабрытаніі на пачатку жніўня каштавала брытанскай паліцыі 124 мільёны фунтаў (каля 140 мільёнаў еўра).

Аснову гэтай сумы склалі выдаткі на дадатковыя нарады паліцыі на вуліцах брытанскіх гарадоў і мястэчак. Так, у Лондане на гэтыя мэты з бюджэту пайшло каля 74 мільёнаў фунтаў (84 мільёны еўра); яшчэ 50 мільёнаў фунтаў (амаль 57 мільёнаў еўра) урад вылучыў на забеспячэнне бяспекі ў іншых гарадах. Агульная сума шкоды, прычыненай пагромшчыкамі, яшчэ не вызначана. Паліцыя Лондана пакуль што атрымала прыкладна 100 заяў аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды на агульную суму каля 10,5 мільёна еўра.

Насякомыя выратуюць еўрапейцаў ад голаду?

У найбліжэйшай будучыні ў рацыёне еўрапейцаў могуць з'явіцца стравы з конікаў і пчол. За кошт насякомых навукоўцы збіраюцца вырашыць праблему недахопу харчавання, з якой сутыкаюцца многія краіны свету.

Як лічаць эксперты з Еўрасаюза, насякомыя могуць стаць жыццёва важным прадуктам харчавання, які да таго ж дапаможа захаваць навакольнае асяроддзе. Улады ЕС вылучылі больш за чатыры мільёны долараў на даследаванне карыснасці і пажыўнасці насякомых, прычым кантраляваць ход эксперыментаў будуць прадстаўнікі з брытанскага Агенцтва харчовых стандартаў. Прыхільнікі энтамафагіі (традыцыі ўжывання ў ежу насякомых) сцвярджаюць, што жукі і саранча багатыя на бялок і практычна не ўтрымліваюць халестэрыну. Паводле слоў біёлагаў, у цвыркунах шмат кальцыю, у тэрмітах — жалеза, а ўжыванне ў ежу пчол карыснае для патэнцыі. Ужо да 2020 года прадукты з цвыркуноў, павукоў і конікаў з'явяцца ва ўсіх супермаркетах. Між тым, праціўнікі наватарскага праекта заяўляюць, што ўлады марнуюць грошы падаткаплацельшчыкаў

Язда на матацыкле прыводзіць да страты слыху

Матацыклетныя шлемы зроблены, каб абараняць галаву ад траўмаў. Аднак мала хто ведае, што яны здольныя прыводзіць да паніжэння слыху. Зараз навукоўцы высветлілі, чаму гэта адбываецца, чым і падзяліліся з шырокай грамадскасцю на старонках часопіса Journal of the Acoustіcal Socіety of Amerіca.

Шум ад рову рухавіка, бясспрэчна, наносіць шкоду слыху, але ён не можа параўнацца з эфектам ад шуму ветру. Нават пры нязначнай хуткасці гэты шум перавышае дапушчальныя нормы. Супрацоўнікі Універсітэта Бата і Універсітэта Бат Спа правялі эксперымент. Яны ўзялі манекены і змясцілі ім на галовы шлемы. Далей на манекены сталі ўздзейнічаць паветраным струменем. Пры гэтым на шлеме і на вушах манекена ў розных месцах былі прымацаваныя мікрафоны. Гэта дазволіла высветліць, што зона пад шлемам і побач з укладкай для падбародка была найбольш небяспечнай з пункта гледжання ўтварэння шуму. Навукоўцы спадзяюцца, што іх праца дазволіць стварыць шлемы, якія абараняюць барабанныя перапонкі кіроўцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры выбуху ў Нью-Дэлі загінулі дзевяць чалавек У сталіцы Індыі Нью-Дэлі ў будынку Вярхоўнага суда, каля якога знаходзіўся натоўп людзей, адбыўся магутны выбух. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика