"Гарадскія лініі" стануць рэгулярнымі
08.09.2011
—
Новости Общества
|
Беларуская чыгунка з 10 верасня адкрывае рэгулярны рух электрацягнікоў у рамках праекта "Гарадскія лініі". Як паведамілі ў прэс-службе беларускай магістралі, яны будуць курсіраваць 18 раз на дзень з 5.00 да 21.00 па маршруце Мінск-Пасажырскі — Беларусь і назад. Прадугледжаны прыпынкі на станцыях Масюкоўшчына, Лябяжы, Ждановічы, Мінскае мора, Ратамка, Крыжоўка, Зялёнае. Нагадаем, што з моманту пачатку тэставай эксплуатацыі на беларускай магістралі электрацягнікоў "Гарадскіх ліній" на ўчастку Мінск — Беларусь (Заслаўе) імі перавезена больш за 65 тысяч пасажыраў. За гэты час быў праведзены прамежкавы маніторынг курсіравання гэтых электрацягнікоў. Так, высветлілася, што ў кірунку Мінск — Заслаўе пераважна едуць жыхары Мінска (82 працэнты) ва ўзросце 20-40 гадоў (57 працэнтаў), работнікі прадпрыемстваў або студэнты (73 працэнты), тыя, хто не карыстаецца льготамі (73 працэнты). У зваротным кірунку ў асноўным едуць жыхары прыгарада (83 працэнты) ва ўзросце да 40 гадоў (60 працэнтаў). Мэта іх паездкі — праца (24 працэнты) або адпачынак (33 працэнты). Ільготамі не карыстаецца 71 працэнт такіх пасажыраў. Спецыялістамі Беларускай чыгункі распрацаваны і ўзгоднены з Мінфінам бланк "білета на адну паездку" ў электрацягніках "Гарадскіх ліній". Для зручнасці пасажыраў прапрацоўваецца магчымасць рэалізацыі праязных дакументаў не толькі ў стацыянарных білетных касах Беларускай чыгункі, але і ў касах аўтавакзалаў, метрапалітэна, кіёсках "Саюздрука". "Гарадскія лініі" звяжуць Мінск з бліжэйшай прыгараднай зонай і гарадамі-спадарожнікамі. Яны пашыраць транспартную даступнасць для мінчан і гасцей сталіцы, зменшаць нагрузку на дарожную сетку сталіцы і грамадскі транспарт, палепшаць экалагічную абстаноўку. Ужо зараз разглядаюцца два маршруты — з Мінска да Рудзенска праз Калядзічы, а таксама са сталіцы ў кірунку горада Смалявічы. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская чыгунка з 10 верасня адкрывае рэгулярны рух электрацягнікоў у рамках праекта "Гарадскія лініі". Як паведамілі ў прэс-службе беларускай магістралі,... |
|