Нарыхтоўка саджанцаў — асноўны клопат восені
08.09.2011
—
Новости Общества
|
"Мы набылі ўчастак зямлі і садовы домік і хочам пасадзіць некалькі груш і яблынь. Так складваюцца акалічнасці, што набыць іх можам толькі ў сярэдзіне кастрычніка. Ці можна садзіць садовыя дрэвы ў кастрычніку, або ў гэты час іх трэба прыкапаць? І як правільна гэта зрабіць?" Сям'я Жылінскіх, г. Светлагорск. Пра тое, ці можна садзіць садовыя дрэвы ў кастрычніку, можна гаварыць, гледзячы, якое будзе сёлета надвор'е ў гэтую пару. Калі будзе холадна, мароз (што бывае і ў нас, але вельмі рэдка), то дрэвы садзіць на пастаяннае месца нельга, яны не паспеюць прыжыцца і пры першым нязначным пахаладанні, што бывае ў канцы лістапада, яны вымерзнуць. Таму набытыя саджанцы лепш прыкапаць да вясны. Участак, дзе вы збіраецеся прыкапаць набытыя дрэўцы, лепш размясціць на схіле для сцёку лішняй вады, прычым з паўднёвага напрамку, каб не выклікаць сонечных апёкаў кары. Калі ўчастак роўны, вакол прыкопу выкопваюць канаўку, каб сходзіла вада. Глеба прыкопачнага ўчастка павінна быць урадлівай, сярэдняга механічнага саставу, таму што лёгкія глебы прамярзаюць на вялікую глыбіню і карані саджанцаў могуць падмерзнуць, а на цяжкіх і тарфяных глебах з-за пераўвільготненасці магчымае падпарванне кары. Таму перад прыкопкай саджанцаў старанна рыхтуюць глебу. На падрыхтаваным участку пракопваюць баразёнку глыбінёй 30-35 см у напрамку з захаду на ўсход. У баразёнку ўкладваюць саджанцы каранямі адзін да аднаго пад вуглом 20-24 градусы да гарызонту кронай на поўдзень для прадухілення апёкаў кары вясеннім сонцам. Адступіўшы ад баразёнкі на метр, бяруць рыхлую зямлю і старанна засыпаюць карані раслін і ніжнюю частку штамба (5 см). Валік павінен быць не менш чым 35-40 см у шырыню і 10-15 у вышыню. Затым яго раўнамерна праліваюць, каб усе карані былі вільготнымі, але не было "балота", а калі зямля асядзе і аголяцца карані, на іх насыпаюць яшчэ зямлю. Каб саджанцы захаваць ад грызуноў, іх абкладваюць лапнікам. Зімой на прыкопачным участку неабходна абтопваць снег (каб не падабраліся мышы) і сачыць, каб яго слой быў не меншым, чым 30 см. Да канца зімы, калі снегу многа, каб не падапрэла кара дрэўцаў, лішні снег адкідваюць, пакідаючы слой у 30-40 см. Калі снег растане, як мага раней правядзіце рэвізію саджанцаў. Толькі здаровыя, непашкоджаныя дрэвы высаджваюць на пастаяннае месца, прычым як мага раней, "па гразі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мы набылі ўчастак зямлі і садовы домік і хочам пасадзіць некалькі груш і яблынь. Так складваюцца акалічнасці, што набыць іх можам толькі ў сярэдзіне...
|
|