У жыроўках мінчан асобным радком могуць выдзеліць аплату святла ў пад'ездзе
13.09.2011
—
Новости Общества
|
Мінгарвыканкам накіраваў у Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапанову аб устанаўленні для насельніцтва аплаты за святло ў месцах агульнага карыстання жылых дамоў. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Раянтовіч на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме, перадае БЕЛТА. У прыватнасці, прапануецца ўнесці змяненні ў тэхпашпарт жыльцоў, у якім была б вызначана доля ўласнасці месцаў агульнага карыстання. Такім чынам, у жыроўцы можа з'явіцца асобны радок па аплаце святла ў месцах агульнага карыстання. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні — у кампетэнцыі ўрада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінгарвыканкам накіраваў у Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапанову аб устанаўленні для насельніцтва аплаты за святло ў месцах агульнага... |
|