Ніхто не забыты. 21.by

Ніхто не забыты

13.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэха Вялікай Айчыннай вайны адгукаецца і цяпер. Летам на аб'язной дарозе за Нясвіжам (Мінская вобласць) былі знойдзены астанкі пяці чырвонаармейцаў і тры капсулы.

Як высветлілася ў ходзе даследаванняў, салдаты загінулі ў ліпені 1941 года пры абароне Нясвіжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Імя аднаго ўдалося ўстанавіць: гэта былы вайсковец Баранавіцкай часці Міхаіл Паўлавіч Кругавы, які нарадзіўся ў 1921 годзе ў Курскай вобласці (Расія). Імёны астатніх салдат устанавіць не ўдалося. Учора на брацкай магіле ў Нясвіжы астанкі чырвонаармейцаў былі ўрачыста перазахаваныя, ля Вечнага агню адбыўся мітынг з удзелам старшыні райвыканкама Івана Крупко. Воіны Баранавіцкай камендатуры далі развітальны залп у гонар абаронцаў горада, і пад гукі аркестра астанкі чырвонаармейцаў былі апушчаны ў брацкую магілу.

Раіса Хвір.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэха Вялікай Айчыннай вайны адгукаецца і цяпер. Летам на аб'язной дарозе за Нясвіжам (Мінская вобласць) былі знойдзены астанкі пяці чырвонаармейцаў і тры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика