З-за рэканструкцыі гродзенскага вакзала замест цягнікоў у Польшчу ідуць аўтобусы
13.09.2011 16:52
—
Новости Общества
|
З-за рэканструкцыі гродзенскага вакзала замест цягнікоў у Польшчу ідуць аўтобусы Часовыя нязручнасці гродзенцы церпяць толькі з 12 да 14 верасня. Пакуль супрацоўнікі памежнай і мытнай службаў перавозяць абсталяванне ў новае памяшканне і не праводзяць дагляд пасажыраў на чыгунцы.
Сёння-заўтра замест цягнікоў з прывакзальнай плошчы адпраўляюцца польскія камфартабельныя аўтобусы тройчы ў дзень: у 4.18, 11.45, 17.55. Кошт білета да Кузніцы - 17770 рублёў, столькі ж, колькі каштуе білет на цягнік. З чацвярга цягнікі на Польшчу пойдуць па звычайным раскладзе. Пашпартны кантроль і мытны дагляд пасажыры цягнікоў Гродна-Кузніца будуць праходзіць у часова абсталяванай зале, якая размесціцца на месцы былога галоўнага ўваходу ў вакзал. Затое ў касавую залу пасажырам цяпер даводзіцца ўваходзіць праз цокальны паверх. Памяшканне, якое раней мытнікі і памежнікі займалі на чыгуначным вакзале рэканструюецца, да яго будуць дабудаваныя іншыя памяшканні. Усе нязручнасці для пасажыраў скончацца найпазней праз год: у 2012 годзе беларуская чыгунка святкуе 150-гадовы юбілей. Першая лінія Парэчча-Гродна пачала дзейнічаць у 1862 годзе як частка Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. Да гэтай даты рэканструкцыя гродзенскага чыгуначнага вакзала цалкам завершыцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часовыя нязручнасці гродзенцы церпяць толькі з 12 да 14 верасня. Пакуль супрацоўнікі памежнай і мытнай службаў перавозяць абсталяванне ў новае памяшканне і не...
|
|