РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

17.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рынкі Мінска прадаставілі пенсіянерам і інвалідам бясплатныя месцы для продажу дачнай прадукцыі

Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

"З мэтай аказання сацыяльнай падтрымкі асобным малазабяспечаным катэгорыям грамадзян Мінска гарвыканкамам 15 верасня падпісана пагадненне з органамі кіравання рынкамі сталіцы аб прадастаўленні гандлёвых месц на рынках на бязвыплатнай аснове пенсіянерам і інвалідам для рэалізацыі вырашчанай на сваіх зямельных участках сельскагаспадарчай прадукцыі", — удакладнілі ў прэс-службе. Прадаваць можна да 20 кг сельскагаспадарчай прадукцыі пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготу (пенсійнае пасведчанне і дакумент, які пацвярджае інваліднасць). Тэрмін дзеяння пагаднення — да 1 снежня 2011 года.

Vеlсоm з 16 кастрычніка ўзнімае цэны

Кошт паслуг сувязі аператара vеlсоm з 16 кастрычніка вырасце на 7 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў ЗП "Вэлком".

"Тарыфы на званкі і дадатковыя паслугі будуць акруглены да аднаго рубля згодна з правіламі арыфметычнага акруглення, тарыфы на разавыя ўзносы і спецыяльныя паслугі — да 10 рублёў", — расказалі ў кампаніі. Пры гэтым на ранейшым узроўні захаваюцца абаненцкая плата і кошт тарыфных планаў для мабільнага інтэрнэту. Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне па раней заключаных дагаворах таксама застануцца нязменнымі.

На сталічнай вуліцы Я.Коласа на працягу гадзіны пад колы трапілі два студэнты

У Мінску на вуліцы Я.Коласа на працягу гадзіны адбылося два наезды на пешаходаў на адлегласці 200 метраў адзін ад аднаго.

Старшы інспектар па АіП АДАІ Савецкага раёна Мінска Марыя Дзьякава расказала "Звяздзе", што здарылася на гэтай вуліцы:

— 15 верасня каля 15 гадзін 20 хвілін кіроўца на аўтамабілі "Нісан" рухаўся па вуліцы Я.Коласа ў кірунку вуліцы Сурганава. Насупраць дома № 18 ён здзейсніў наезд на студэнта БНТУ 1991 г.н., які перасякаў вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Кіроўца растлумачыў, што, пад'язджаючы да пешаходнага перахода, ён страціў увагу і паглядзеў направа. А калі зірнуў на дарогу, убачыў маладога чалавека ў 1,5 метра ад сваёй машыны. Кіроўца рэзка затармазіў, аднак пазбегнуць наезду на пешахода не ўдалося. У выніку студэнт атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і пералом носа.

Другое ДТЗ адбылося каля 14.30. 19-гадовая дзяўчына, кіруючы аўтамабілем "Таёта", рухалася па вуліцы Я.Коласа ў кірунку вуліцы Дарашэвіча. Яна спынілася перад пешаходным пераходам і прапусціла пешаходаў. Затым яна пачала рух і, праехаўшы метраў 30, заўважыла хлопца гадоў 20-ці, які перасякаў праезную частку. У гэтым выпадку пазбегнуць наезду не ўдалося. Аднак пешаход з месца здарэння знік, а машына значна пашкоджана. Зараз ДАІ адшуквае пешахода.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

Тайга пераехала ў Гродна

У Гродзенскім заапарку прынялі адразу чацвярых новых гадаванцаў, якія пераехалі да нас з Расіі.

Двое гімалайскіх медзведзянят і маладая самка кенгуру Бенэта дагэтуль пражывалі ў Ніжнім Ноўгарадзе, а гадавалая тыгрыца Тайга перабралася да нас з Пензенскага заапарка.

Дарэчы, у нядзелю, 18 верасня, у горадзе над Нёманам адбудзецца свята "Дзень нараджэння заапарка". У праграме — канцэрт, гульні і конкурсы, святочны торт, а таксама ўрачыстае адкрыццё "Дома малпаў".

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рынкі Мінска прадаставілі пенсіянерам і інвалідам бясплатныя месцы для продажу дачнай прадукцыі Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама. "З...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика