Залежнасць ад імпарту можна скараціць у два разы
					17.09.2011
					 —
					Новости Общества
					
          	| 
					  
				 
				
				
				Учора адбылося пасяджэнне прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пытанні імпартазамяшчэння. Прэм'ер-міністр Беларусі расказаў журналістам пра сітуацыю з замяшчэннем імпарту ў нашай краіне. "Сёння імпартазамяшчэнне ўжо з катэгорыі эканамічнай пераходзіць у палітычную, таму што за сабою цягне цэлы шэраг іншых праблем: устойлівасць курсу нацыянальнай валюты, плацежны баланс і ў цэлым пытанні, звязаныя з эканамічным развіццём краіны", — заявіў Міхаіл Мясніковіч. Аднак ён падкрэсліў, што не ставіцца задача аб пагалоўным імпартазамяшчэнні, таму што гэта можа паўплываць на ўзровень канкурэнтаздольнасці нашай прадукцыі. "Усё павінна быць абгрунтавана, — зазначыў прэм'ер і дадаў: — Мы можам зменшыць імпартазалежнасць у два разы. І гэта рэальна. Без страты канкурэнтных якасцяў". Падрабязнасці — у наступным нумары "Звязды". Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Учора адбылося пасяджэнне прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пытанні імпартазамяшчэння. Прэм'ер-міністр Беларусі расказаў журналістам пра...  | 
 
		
		
		 
     |