АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

20.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Восень уступіць у свае законныя правы 23 верасня. У 12 гадзін 5 хвілін па беларускім часе сонца перасячэ нябесны экватар і пяройдзе з паўночнага паўшар'я нябеснай сферы ў паўднёвае. Такое здараецца толькі два разы ў год — у дні вясновага і восеньскага раўнадзенства. Дзённае свяціла раніцай будзе ўзыходзіць дакладна на ўсходзе і ўвечар дакладна на захадзе, а дзень зраўняецца з ноччу. Па народным календары ў гэты дзень пачынаецца залатая восень, якая прадоўжыцца да 14 кастрычніка. Лічыцца: якое надвор'е будзе ў дзень раўнадзенства, такой будзе і восень. Таксама народныя прыметы кажуць: чым верасень сушэйшы і цяплейшы, тым пазней наступіць сапраўдная зіма.

Абаронца амерыканскага баскетбольнага клуба "Лос-Анджэлес Лэйкерс" Рон Артэст змяніў імя на Метта (metta — спагада), а прозвішча — на Уорлдпіс (world peace — мір ва ўсім свеце). "Я змяніў імя для таго, каб спрыяць згуртаванню моладзі ва ўсім свеце, яе натхненню", — заявіў спартсмен. Выбар 31-гадовага Рона Артэста (цяпер Мета Уорлдпіса) паў на Мета, таму што гэта традыцыйнае будыйское слова, якое азначае адначасова каханне і дабрыню.

Грузія запатэнтавала больш за дзесяць прадуктаў і страў нацыянальнай кухні. Патэнт аформлены, у прыватнасці, на вінаградную гарэлку чачу, хачапуры, сыр сулугуні і чурчхелу (арэхі ў загушчаным вінаградным соку). Кіраўнік "Грузпатэнта" Іраклій Гваладзэ заявіў, што гэты крок дазволіць абараніць нацыянальныя брэнды. Працэс патэнтавання грузінскай прадукцыі будзе працягнуты, паведаміў ён.

Кітайскую мова вывучаюць у пяці агульнаадукацыйных установах Беларусі: у гімназіях №№ 23, 12 Мінска, сярэдніх школах №№ 10, 20 Мінска, а таксама ў сярэдняй школе №44 Віцебска. Усяго ў гэтым навучальным годзе кітайскую мову вывучаюць 260 школьнікаў, яшчэ 90 — на факультатыўных занятках.

Для абслугоўвання ўдзельнікаў, гасцей і аб'ектаў Алімпіяды ў Сочы запатрабуецца 150 тыс. персаналу.

Безбілетных кіроўцаў 22 верасня не будуць штрафаваць у грамадскім транспарце Мінска: магчымасць бясплатнага праезду ім дадуць пры правядзенні акцыі "Дзень без аўтамабіля". Пры прад'яўленні пасажырам пасведчання кіроўцы і тэхпашпарта на аўтамабіль плата за праезд у грамадскім транспарце спаганяцца не будзе.

Індывідуальны прадпрымальнік размясціў у інтэрнэце аб'яву пра тое, што хоча ўзяць у пазыку пад адсоткі грошы для развіцця свайго бізнэсу. Гэтая інфармацыя зацікавіла раней судзімага жыхара сталіцы, які прапанаваў камерсанту не звяртацца па фінансавую дапамогу да людзей, а па $100 за адзінку набыць у яго падробленыя даведкі аб прыбытках і ўзяць крэдыт у банку. Па падробленых дакументах бізнэсмэн атрымаў у розных сталічных банках у агульнай суме Br13 млн. і $7200 крэдытаў. Суд прысудзіў мужчыну да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падчас мытнага кантролю ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост". у аўтамабілі "Форд-Транзіт", на якім дадому з Польшчы вяртаўся грамадзянін Беларусі, знойдзена $450 тыс. Грашовыя сродкі мужчына схаваў у прыборнай панэлі мікрааўтобуса. Мяжу беларус перасякаў па "зялёным калідоры". Рашэнне больш уважліва агледзець транспартны сродак мытны інспектар прыняў пасля таго, як пад падлогавым пакрыццём грузавога адсека ўбачыў дыск сталярнай пілы. Ён западозрыў, што ў мікрааўтобусе можа быць схаваны кантрабандны тавар. Пры наступным паглыбленым даглядзе мікрааўтобуса, падчас дэмантажу пальчатачнай скрыні ў глыбіні прыборнай панэлі быў знойдзены скрутак, у якім знаходзіліся $50 тыс., а затым і ўся астатняя сума ў скрутках па $10 тыс. $440 тыс. канфіскавана. Вядзецца праверка.

ПОЎНЫ АБЗАЦ  Двое жыхароў Дзенвера, штат Каларада, цэлую ноч ездзілі па горадзе са сваім памерлым сябрам. Інцыдэнт адбыўся ў канцы жніўня, але вядома пра яго стала толькі зараз. У суботу, 27 жніўня 43-гадовы Роберт Янг прыйшоў да свайго сябра Джэфры Джарэта і ўбачыў, што той ляжыць нерухома. Аднак замест таго, каб патэлефанаваць у службу выратавання, Янг паклікаў іх агульнага з Джарэтам знаёмага Марка Рубінсана. Прыяцелі паклалі цела ў аўтамабіль і адправіліся па разнастайных установах грамадскага харчавання. Усе замовы яны аплачвалі карткай свайго мёртвага сябра, а завяршылі вечар у стрып-клубе. Увесь гэты час нябожчык знаходзіўся на заднім сядзенні аўтамабіля. Каля 4 гадзін раніцы Янг і Рубінсан вярнулі цела дадому, звярнуліся ў паліцыю і паведамілі аб тым, што іх сябар, верагодна, мёртвы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас мытнага кантролю ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост". у аўтамабілі "Форд-Транзіт", на якім дадому з Польшчы вяртаўся грамадзянін...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика