Салавей. 21.by

Салавей

20.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі салоўка заспявае на другі дзень пасля Ерамея-запрагальніка — будзеш з хлебам.

Калі салавей спявае на "голыя дрэвы", будзе няўрод на садавіну.

Салавей спявае ўсю ноч — будзе сонечны дзень.

 Салаўя, які валодае цудоўным спеўным талентам, ва ўсе часы звалі салодкагалосай птушкай.

 "Спявае, як салоўка" гаварылі пра чалавека, які меў талент правільна, прыгожа, ярка, эмацыйна гаварыць. Так казалі і пра спевака, які валодае цудоўнымі вакальнымі здольнасцямі.

 "Вучыць салаўя спяваць" — значыць займацца бессэнсоўнай справай, марнаваць час і сілы.

 Спевы салаўя каля хаты заўсёды сімвалізавалі шчасце і поспех.

 У народзе лічылі, што салавей пачынае спяваць, калі можа напіцца вады з бярозавага лісця.

 Звычайна час спеваў салаўя супадаў з яго шлюбным перыядам. Так салавей стаў сімвалізаваць каханне, любоўную лірыку, адносіны паміж закаханымі.

 Салаўя лавілі і саджалі ў клетку, каб у хаце гучала яго цудоўная песня. Але быў дзень, калі лавіць салаўёў катэгарычна забаранялася — на Ушэсце (40 дзень пасля Вялікадня). Лічылася: хто будзе парушаць гэтае правіла, той не будзе мець поспеху на працягу ўсяго года. У хрысціянскай традыцыі ў спевах салаўя гучыць туга па небе і Богу.

 У народзе прыкмячалі, што спеў салаўя сціхае, калі ячмень завязваецца ў колас.

 Калі чалавек увесь час хацеў спаць ці спаў, але не высыпаўся, знахары раілі яму з'есці салаўя.

 Лічылася: хто з'есць язык салаўя, атрымае здольнасць прывабліваць да сябе людзей сваёй гаворкай.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі салоўка заспявае на другі дзень пасля Ерамея-запрагальніка — будзеш з хлебам. Калі салавей спявае на "голыя дрэвы", будзе няўрод на садавіну. Салавей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика