Чэкі належалі не роднай бабулі. У гэтым праблема?. 21.by

Чэкі належалі не роднай бабулі. У гэтым праблема?

20.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнім часам у рэдакцыю зноў пачалі паступаць запыты грамадзян адносна выкарыстання чэкаў "Жыллё". У прыватнасці, сваё пытанне задала па нашай "гарачай лініі" пажылая жыхарка вёскі Норцавічы Дзятлаўскага раёна, інвалід ІІ групы.

У заяўніцы за мяжой памерла родная сястра. Чэкі "Жыллё", якія належалі нябожчыцы, наша заяўніца прыкладна месяц-паўтара таму перааформіла на сябе. Яе ўнучка, што зараз пражывае ў Мінску (маці-адзіночка), вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Бабуля, у сваю чаргу, вырашыла дапамагчы ўнучцы і перадаць ёй вышэйназваныя чэкі "Жыллё", што дасталіся ёй ад сястры. У адным са сталічных філіялаў "Беларусбанка" сказалі, што нічым дапамагчы не могуць, і параілі звяртацца ў суд. Пажылы чалавек просіць дапамагчы разабрацца: што не так?

Пытанне аказалася даволі агульным: пажылая жанчына плакала ў слухаўку і не магла дадаць штосьці больш канкрэтнае. Тым не менш, "Звязда" звязалася з прэс-службай ААТ "ААБ Беларусбанк", патлумачыла сітуацыю і папрасіла, па магчымасці, даць хаця які каментар, што дапамог бы жанчыне разабрацца ў становішчы, якое склалася. Нам пайшлі насустрач, і днямі рэдакцыя атрымала з банка адказ.

"Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе абарачэнне імянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё", вызначаны функцыі ААТ "ААБ Беларусбанк" па здзяйсненні аперацый выдачы, пераафармлення, перарэгістрацыі імянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё".

У адносінах да грамадзянкі ў ААТ "ААБ Беларусбанк" былі выкананы ўсе ўскладзеныя на банк аперацыі з чэкамі "Жыллё", а менавіта: праведзена выдача, перарэгістрацыя і пераафармленне чэкаў "Жыллё".

Пытанні выкарыстання (індэксацыі) чэкаў "Жыллё" адносяцца да кампетэнцыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і рэгулююцца Палажэннем аб парадку індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё", зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2006 года №1529.

У адпаведнасці з п.8 Палажэння №1529, грашовыя сродкі, якія належаць уладальніку чэкаў у выніку індэксацыі чэкаў "Жыллё" і пералічаны выканаўчым камітэтам на рахунак банка, будуць залічаны банкам у пагашэнне запазычанасці па крэдыце або на іншыя мэты, указаныя выканаўчым камітэтам у плацёжным даручэнні".

Такім чынам, можна канстатаваць, што ўсё, што залежала ад банка, апошнім было зроблена. Дык што тады не так, як гаварыла жанчына? Паколькі мы не валодаем усёй паўнатой інфармацыі, можам толькі выказаць меркаванне, што справа ў блізкім сваяцтве бабулі і ўнучкі. Яно тут першай лініі (бабуля-дзядуля, муж-жонка, дзеці). Але ж заяўніца хацела аддаць унучцы не свае ўласныя чэкі, а атрыманыя ад нябожчыцы-сястры. Для ўнучкі гэта не родная бабуля. Ці ёсць выйсце з сітуацыі? Можна паспрабаваць перааформіць чэкі ў спадчыну адразу ўнучцы. Як гэта зрабіць, могуць памагчы падказаць спецыялісты "Беларусбанка". Калі гэтая прапанова зацікавіць заяўнікаў, няхай звяжуцца з рэдакцыяй. Пажадана, каб патэлефанавала ўнучка.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам у рэдакцыю зноў пачалі паступаць запыты грамадзян адносна выкарыстання чэкаў "Жыллё". У прыватнасці, сваё пытанне задала па нашай "гарачай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика