Бусел
21.09.2011
—
Новости Общества
|
У колазвароце птушынага карагоду прыметнае месца належыць буслу — велічнай, грацыёзнай, адной з самых шанаваных сярод усходніх славян птушцы, якая прылятае да нас на Дабравешчанне. Бусел надзяляўся асобнымі рысамі чалавека: мудры і справядлівы, гаспадарлівы, чулы (можа сумаваць і плакаць сапраўднымі слязьмі), разумее чалавечую мову, ладзіць вяселле, крыўдзіцца, помсціць. Сцвярджаюць, што сямейная пара буслоў непадзельная. Часцей за ўсё здараецца так: калі гіне адзін з буслоў, то другі таксама ахвяруе сваім жыццём. Блізкае суседства бусла з чалавекам міфалагічная свядомасць нашых продкаў тлумачыць тым, што некалі Бог ператварыў у гэтую птушку аднаго чалавека. Адбылося гэта па наступнай прычыне: Бог даручыў яму "аднесці і кінуць у мора мех з гадамі (змеямі, яшчурамі, жабамі). Але з-за сваёй празмернай цікаўнасці чалавек не паслухаўся і зазірнуў у мех. Гады распаўзліся па зямлі. У пакаранне Бог ператварыў чалавека ў бусла і загадаў збіраць гадаў і выратоўваць ад іх людзей. Ад сораму ў бусла пачырванелі ногі і дзюба, якія засталіся чырвонымі і да сённяшняга дня". Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У колазвароце птушынага карагоду прыметнае месца належыць буслу — велічнай, грацыёзнай, адной з самых шанаваных сярод усходніх славян птушцы, якая прылятае да нас...
|
|