Поўнапрывадны падарунак. 21.by

Поўнапрывадны падарунак

22.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аднойчы ў дзень народзінаў жонкі фермер Анатоль Мільто падарыў ёй... трактар. Ужо больш за дзесяць гадоў гэты "МТЗ-920" служыць проста бездакорна. У ім дагэтуль усе часткі заводскія. Кіруе ім, як і належыць, гаспадыня-ўладальніца, але тэхнічнае абслугоўванне — абавязак мужа, бо ён з тэхнікай, як кажуць, на "ты". Працы ў фермерскай сям'і надзвычай шмат, і трактар ніколі не прастойвае. Алена любіць яго і прызнаецца, што араць у полі — яе любімая справа. Гаспадыня "Беларуса"-падарунка прыгадвае:

"Якраз у дзень майго 35-годдзя паехалі з Анатолем у Магілёў у банк зняць крыху грошай на свята. Там даведаліся пра магчымасць атрымаць ільготны крэдыт. Вырашылі на яго набыць новы трактар спецыяльна для мяне. Увечары дадому вярталіся сваім ходам на новай пакупцы, хоць раніцай і думкі пра гэта не было. І адзначылі адразу дзве гэтыя падзеі!"

На сваім падарунку сёлета Алена адвозіла ад камбайна хлеб — больш за 100 тон. (На камбайне СК-5 — "Ніве" малаціў Анатоль.) Потым падсушанае зерне адвозіла на камбікормавы завод. А яшчэ апрацоўвала глебу на 70 гектарах пад лён і бульбу. А колькі камянёў з поля вывезла!

"Нам далі ці не горшую зямлю ў колішнім калгасе "Бальшавік". Колькі камянёў на ёй! Калгас атрымліваў усяго па 10 цэнтнераў зерневых, а мы, не будзем хваліцца, да 40 цэнтнераў з гектара бяром", — кажа гаспадар-фермер.

Калісьці ў акрузе вёскі Стараселле, дзе жывуць і працуюць Анатоль і Алена Мільто, было каля пятнаццаці фермераў. Не ўсе вытрымалі выпрабаванняў жыццём, неўраджаямі і штодзённай нялёгкай працай, калі і паснедаць не хапае часу. Анатоль і Алена таксама пачыналі з нуля, набівалі свае гузакі, але навучыліся гаспадарыць і атрымліваць добрыя ўраджаі. Ніхто ўжо не папракне іх, што марнуюць зямлю. Немалаважна, што Анатоль — вясковец і абраны ім занятак — родная яму стыхія. Ёсць прызванне і ў Алены, хоць яна, як кажа сама, — гарадская кветка. І яшчэ прызнаецца, што з дзяцінства яе цягнула да тэхнікі. Анатоль навучыў яе кіраваць трактарам. Цяпер сама, каго хочаш, навучыць.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

Шклоўскі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднойчы ў дзень народзінаў жонкі фермер Анатоль Мільто падарыў ёй... трактар. Ужо больш за дзесяць гадоў гэты "МТЗ-920" служыць проста бездакорна. У ім дагэтуль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика