"Хацелася б чытаць артыкулы з замежных камандзіровак". 21.by

"Хацелася б чытаць артыкулы з замежных камандзіровак"

22.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш даўні чытач Віктар Емяльянавіч Капуцкі ведае па прозвішчы ледзь не кожнага аўтара нашай газеты. Пачуўшы знаёмае прозвішча, умомант называе тэмы, на якія некалі той журналіст пісаў. Нядаўна Віктару Емяльянавічу пашанцавала ў звяздоўскім розыгрышы прызоў: ён выйграў сокавыціскалку.

— Адна сокавыціскалка ў мяне ўжо ёсць — будзе яшчэ адна, — усміхаецца мужчына.

За 15 гадоў, якія Віктар Капуцкі выпісвае "Звязду", у латарэі яму шанцуе ўжо другі раз. Першы раз у якасці прыза мужчына выйграў шпалеры. Але тады, як прызнаецца шчаслівы ўладальнік новенькай сокавыціскалкі, "свае шпалеры" з рэдакцыі ён так і не забраў.

— Гэта было ў пачатку 90-х, шпалеры ў мяне ўжо былі. Што рабіць з нечаканым выйгрышам, я не ведаў — у выніку так і не забраў яго. Гэтым разам па сокавыціскалку ўсё ж прыехаў.

Віктар Емяльянавіч нарадзіўся на Маладзечаншчыне. Будучы студэнтам, па праграме абмену студэнтамі вучыўся ў Германіі, затым  тры гады працаваў у Алжыры (размаўляе па-нямецку, па-французску і па-англійску).

— Увогуле хачу пажадаць журналістам часцей ездзіць у камандзіроўкі. Матэрыялы адтуль атрымліваюцца больш цікавыя, — канстатуе Віктар Емяльянавіч. — Прычым хацелася б чытаць артыкулы і з замежных камандзіровак.

З найбольшай цікавасцю на старонках "Звязды" Віктар Калуцкі чытае артыкулы на тэмы здароўя, харчавання, лячэння розных хвароб. Любіць мужчына і апавяданні.

Напрыканцы гутаркі Віктар Емяльянавіч узгадвае сваё падарожжа ў Сахару, куды ён ездзіў падчас працы.

— Прыехаў у Сахару, а там — снег, — усміхаецца чытач. — Гэта бывае раз на 100-200 гадоў, а я першы раз прыехаў, думаў узоры глебы для даследаванняў ўзяць (Віктар Емяльянавіч — былы хімік — заўв. аўт.). Вось мне шанцуе!

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш даўні чытач Віктар Емяльянавіч Капуцкі ведае па прозвішчы ледзь не кожнага аўтара нашай газеты. Пачуўшы знаёмае прозвішча, умомант называе тэмы, на якія некалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика