На экскурсію па гістарычным Гомелі можна адправіцца на тралейбусе
23.09.2011 18:06
—
Новости Общества
|
На экскурсію па гістарычным Гомелі можна адправіцца на тралейбусе Пра Гомель і яго гісторыю раскажа голас дыктара на беларускай мове, калі вам пашчасціць сесці ў "асветніцкі" тралейбус №1 і праехаць ад Гомельскага чыгуначнага вакзала да канцавога прыпынку ў раёне абласной ДАІ.
![]() Між тым, як расказаў намеснік дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Гарэлектратранспарт" Сяргей Лазько, аўтарамі ідэі сталі студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Сухога на чале з Аляксандрам Аплачынавым. Маладыя людзі звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам, дзе іх ідэя знайшла падтрымку і працяг. Далей усе працавалі разам. Да ўвасаблення ў жыццё былі прыцягнуты і спецыялісты музея Гомеля, і дызайнеры, і мясцовыя журналісты. Гэты транспартны сродак прайшоў адным з першых па мосце, які пасля рэканструкцыі быў адкрыты ў Гомелі. А першымі пасажырамі сталі кіраўнікі вобласці і горада. Для ўдзелу ў значнай падзеі прыехаў і старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон. Гэта па яго ініцыятыве, калі ён быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама, пачаліся работы па аднаўленні гэтай важнай транспартнай артэрыі цераз раку Сож. ![]() Такім чынам, можна лічыць, закончана сумесная аперацыя, якая пазбавіла горад над Сожам ад аўтамабільных пробак паміж Цэнтральным, Савецкім і Навабеліцкім раёнамі Гомеля. Гэта першы падвоены мост не толькі ў Гомелі, але і наогул цераз раку Сож. Два гады таму побач са старым 60-гадовым вырас брат-блізнец. Пры яго ўзвядзенні выкарыстоўвалі новыя маркі сталі і бетону, апоры на палях, забітых на 30-метровую глыбіню, а пралётнае палатно-"бутэрброд", складзенае са мноства пластоў, вытрымлівае нераўнамерныя нагрузкі. Па такой жа схеме капітальна рэканструявалі і суседні мост-пенсіянер. Дзмітрый Алампіеў, дырэктар філіяла Мостабудаўнічага ўпраўлення №4, кажа, што ад старога маста мала што ўвогуле засталося: - Жалезабетонныя збудаванні мы цалкам разабралі, нарасцілі апоры і ўстанавілі новыя сучасныя жалезабетонныя бэлькі. Тэрміны будаўніцтва былі скарочаны на 5 месяцаў, выдаткі склалі 25 млрд рублёў. ![]() Падвоены мост мае даўжыню амаль 350 метраў. На кожнай з яго галін цяпер аднабаковы рух. Гэта важны крок у барацьбе з гарадскімі пробкамі. Больш за тое, гэта яшчэ і аб'ект міжнароднага значэння. Па ім толькі за летні сезон праязджае больш за мільён турыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны. У бліжэйшых планах будаўнікоў - узвядзенне яшчэ аднаго моста цераз Сож. Ён будзе знаходзіцца за некалькі кіламетраў вышэй па цячэнні. Новая аб'язная траса звяжа напрамак Пецярбург-Адэса і Мінск-Бранск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра Гомель і яго гісторыю раскажа голас дыктара на беларускай мове, калі вам пашчасціць сесці ў "асветніцкі" тралейбус №1 і праехаць ад Гомельскага чыгуначнага... |
|