ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
24.09.2011
—
Новости Общества
|
Сорас лічыць, што ў ЗША ўжо пачалася рэцэсія ў эканоміцы Вядомы амерыканскі мільярдэр і фундатар Джордж Сорас лічыць, што эканоміка ЗША ўжо зараз перажывае другую хвалю рэцэсіі і вінаватыя ў гэтым рэспубліканцы, якія выступілі супраць плана Барака Абамы адносна падаткова-бюджэтнага стымулявання.
Адказваючы на пытанне вядучага амерыканскага тэлеканала СNBС пра магчымую пагрозу новай рэцэсіі ў эканоміцы ЗША, 81-гадовы фінансіст адказаў: "Я думаю, што яна ўжо наступіла". Адзначым, што афіцыйнага пацвярджэння заявы Сораса пакуль яшчэ няма, бо рэцэсія характарызуецца спадам у эканоміцы па выніках двух кварталаў запар. Амерыканскі фінансіст, багацце якога часопіс Fоrbеs ацэньвае ў 22 млрд долараў, таксама параўнаў цяперашні пазыковы крызіс у Еўропе з крахам банка Lеhmаn Brоthеrs у 2008 годзе. "Гэта нават больш небяспечная сітуацыя, чым з Lеhmаn Brоthеrs, і я думаю, што ўлады для ўрэгулявання крызісу будуць рабіць усё магчымае, каб захаваць фінансавую сістэму. Альтэрнатыву гэтаму цяжка нават уявіць", — адзначыў Сорас. Ён мяркуе, што невялікія краіны еўразоны, хутчэй за ўсё, абвесцяць дэфолт і пакінуць зону адзінай еўрапейскай валюты. Але калі гэта адбудзецца, сусветную эканоміку чакаюць узрушэнні. Расіі прыйшлося вярнуць Ірану 167 млн долараў за непастаўленыя комплексы С-300Кіраўнік "Расабаронэкспарта" Анатоль Ісайкін распавёў, якія страты панесла расійская "абаронка" ў плане паставак зброі за мяжу. Ён прызнаў, што дзяржкарпарацыі прыйшлося вярнуць Ірану аванс за пастаўку зенітна-ракетных комплексаў С-300. Пры гэтым ён назваў дакладную суму авансу — 167 млн долараўў, адзначыўшы, што гэта "не такая вялікая сума", але ўсё ж страта. У Францыі можа з'явіцца прэзідэнт у паранджыУ Францыі напярэдадні за нашэнне паранджы былі аштрафаваны першыя дзве мусульманкі, 32-гадовая Хінд Ахмас і 36-гадовая Нажат Найт Алі, аднак на судзе яны не прысутнічалі, бо адмовіліся здымаць паранджу ў будынку суда. У той жа час суддзя парыжскага прыгарада Мо адхіліў просьбу абвінавачвання адправіць іх на курс грамадзянскага выхавання. Тым часам, як паведамляе брытанская Thе Dаіlу Mаіl, каля будынка суда ісламская актывістка і маці-адзіночка, 32-гадовая Кенза Дрыдэр заявіла пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты Францыі на выбарах будучага года, каб абараніць права французскіх жанчын апранацца так, як ім падабаецца. Выданне нагадвае, што паводле новага закона нашэнне паранджы ў грамадскіх месцах з'яўляецца крымінальным злачынствам, якое караецца штрафам у памеры 150 еўра, а ў некаторых выпадках — праходжаннем курсу грамадзянскага выхавання. На "Актобэрфэсце" выявілі недаліў піваНямецкая арганізацыя Vеrеіn gеgеn bеtrugеrіsсhеs Еіnsсhеn- kеn (VGBЕ), якая змагаецца з недалівам піва, выявіла масавыя парушэнні на штогадовым свяце піва "Актоберфэст" у Мюнхене. Прадстаўнікі арганізацыі купілі каля 100 літровых кружак піва ў 12 намётах на тэрыторыі, дзе праводзіцца фэст. У большасці выпадкаў замест абяцанага літра ў кружку налівалі каля 900 мілілітраў. У адным намёце барацьбітам з недалівам прадалі ўсяго 730 мілілітраў напою. Варта адзначыць, што кошт літра піва на фэсце ў сярэднім складае каля дзевяці еўра. Такім чынам, па разліках барацьбітоў з недалівам, кожнага наведвальніка мерапрыемства ашукваюць амаль на еўра за кружку. У Швецыі высяляюць з кватэр кінамана і дзіцяМужчына сярэдніх гадоў з'яўляецца гарачым прыхільнікам камедый, знятых у 1930—1940-я гады, і кожны раз пры іх праглядзе смяецца. Чалавек гэты жыве ў здымнай кватэры ў Гётэборгу. Суседзі неаднаразова рабілі яму заўвагі і скардзіліся. Можа, усё і абышлося б, ды толькі кінаман прызвычаіўся глядзець свае фільмы па начах. Пасля чаго суседзі паскардзіліся ў муніцыпалітэт. Мясцовы трыбунал па разборы спраў, звязаных з арэндай жылля, пастанавіў, што мужчына мае права паводзіць сябе так, як яму хочацца. Аднак апеляцыйны суд заходняй Швецыі даў дабро на высяленне вясёлага жыхара. Падобная сітуацыя, якую можна нават назваць і шакіруючай, склалася ў канцы жніўня ў шведскім жа горадзе Хофарс. Там сям'я пачала вызваляць кватэру, якую яна арандавала, з-за плача 9-месячнага дзіцяці, на якога паскардзіліся суседзі. Маўляў, дзіця ўжо не немаўля і павінна маўчаць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сорас лічыць, што ў ЗША ўжо пачалася рэцэсія ў эканоміцы Вядомы амерыканскі мільярдэр і фундатар Джордж Сорас лічыць, што эканоміка ЗША ўжо зараз перажывае другую...
|
|