Працэнтныя стаўкі па заключаных крэдытных дагаворах у Беларусбанку застануцца нязменнымі. 21.by

Працэнтныя стаўкі па заключаных крэдытных дагаворах у Беларусбанку застануцца нязменнымі

24.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памер працэнтных ставак па ўжо заключаных крэдытных дагаворах у Беларусбанку застанецца нязменным, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе банка.

У сувязі з ростам стаўкі рэфінансавання Беларусбанк павысіў стаўкі па крэдытах для насельніцтва. Аднак гэта закране толькі нядаўна заключаныя дагаворы. "Змены не закрануць тых, хто ўжо карыстаецца гэтымі крэдытамі, і шматдзетныя сем'і. Памер новай працэнтнай стаўкі па-ранейшаму залежыць ад месца пражывання крэдытаатрымальніка", — запэўнілі ў банку, падкрэсліўшы, што Беларусбанк — адзіны банк, які ўлічвае месца пражывання грамадзян, а таксама іх сярэднюю заработную плату і ў залежнасці ад названых фактараў устанаўлівае працэнтную стаўку па крэдытах як на спажывецкія патрэбы, так і на фінансаванне нерухомай маёмасці.

Так, крэдыты на спажывецкія патрэбы на тэрмін да 1 года прадастаўляюцца пад 35 працэнтаў гадавых, а грамадзянам, якія пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах, — 34 працэнты гадавых. Крэдыты на спажывецкія патрэбы на тэрмін да 5 гадоў — на агульных падставах 40 працэнтаў гадавых, сельскім жыхарам — 38 працэнтаў гадавых.

Што датычыцца крэдытаў на будаўніцтва жылля, то пры стаўцы рэфінансавання ў памеры 30 працэнтаў гадавых, стаўка для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — 31 працэнт гадавых, а для грамадзян, якія пражываюць у вёсцы, — 30 працэнтаў, гэта значыць у памеры стаўкі рэфінансавання. Працэнтная стаўка па крэдытах для кліентаў, не маючых ільгот, адзіная — 38 працэнтаў гадавых.

Беларусбанк, улічваючы рэкамендацыі Нацбанка, застаецца на баку пазычальнікаў і фарміруе стаўку па крэдыце недзе на ўзроўні сярэдняй паміж той, што ёсць на бягучы момант, і той, якая была на дату заключэння крэдытнага дагавора. Таксама Беларусбанк прыняў рашэнне аб правядзенні работы па зніжэнні фінансавай нагрузкі на бюджэт крэдытаатрымальнікаў, якія ажыццяўляюць пагашэнне крэдытаў у замежнай валюце. Напрыклад, ім прадастаўляюць адтэрміноўку на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдытах на тэрмін да 6 месяцаў, прадаўжаюць тэрмін карыстання такімі крэдытамі. У выпадку калі ў крэдытаатрымальніка штомесячны плацеж у замежнай валюце павялічыўся ў сувязі з павелічэннем рублёвага эквіваленту, кліент мае права звярнуцца ў банк для разгляду пытання ў індывідуальным парадку.

"Крэдытаатрымальнік павінен прадаставіць даведку аб даходах па месцы атрымання заработнай платы. Напрыклад, даход у яго год таму складаў паўтара мільёна рублёў у месяц і на сённяшні дзень не змяніўся. Пры курсе Br3 тыс. за $1 плацеж па крэдыту ў яго быў пад'ёмны, крэдытаатрымальніка задавольвала, што плацеж па крэдыту не перасягаў 50 працэнтаў яго даходу", — адзначылі ў банку. Тут гатовы ісці на ўступкі, каб плацяжы па крэдытах для фізічных асоб былі такімі ж, як у мінулым годзе ў доларавым эквіваленце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памер працэнтных ставак па ўжо заключаных крэдытных дагаворах у Беларусбанку застанецца нязменным, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе банка. У сувязі з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика