Магчымасці абмежаваныя, жыццё поўнае
24.09.2011
—
Новости Общества
|
Сямейная пара Лена і Павел Ялховы прыязджаюць сюды амаль кожны дзень ужо чацвёрты год — з таго часу, як у 2007 годзе ў Цэнтральным раёне адкрылася аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў. Тут яны сустракаюцца з іншымі інвалідамі, займаюцца творчасцю. І сапраўды ведаюць, што іх ніхто і ні пры якіх абставінах тут не пакрыўдзіць і не асудзіць. Яны і яшчэ 25 маладых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да стварэння гэтага аддзялення проста сядзелі дома. Зараз яны з задавальненнем займаюцца ў розных гуртках: музычным, танцавальным, псіхалагічным, тэатральным, гуртку "Ачмурэлыя ручкі", рухальнай рэабілітацыі "Аранжавы настрой". Ёсць у аддзяленні і камп'ютарны клас, і жывы куток з марскімі свінкамі і мышкамі-пясчанкамі, і спартыўная зала, і пакой для рэлаксацыі са зручнымі крэсламі. Загадчыца аддзялення Тамара Грыдзюшка распавядае пра сваіх падапечных з непрыхаванай сімпатыяй. Вось Іра Гурбік... Яна вельмі акуратная і адказная, калі ёй штосьці даручаць (напрыклад, працаваць у жывым кутку) — выканае заданне бездакорна. Гэты добры, сонечны чалавек ніколі не ўшчаміць нічыіх інтарэсаў. Сама можа пакрыўдзіцца, адвернецца, прыкрыецца локцем... але ненадоўга. Саша Шухрай — спакойны, маўклівы, сарамлівы. Але вельмі добры. Тут ён адчувае сябе ў бяспецы і таму можа раскрыцца. Оляй Цішаловіч тут нават трохі ганарацца. У Олі ў выніку захворвання моцна трасуцца рукі. І як жа яе мама была здзіўлена, убачыўшы, што яе дачку навучылі вышываць крыжыкам! Тут завязваюцца сяброўскія і нават рамантычныя адносіны. Бо людзі з абмежаванымі магчымасцямі не менш, а то і больш за здаровых маюць патрэбу ў чалавечым цяпле. А хутка, можа быць, яны змогуць і зарабляць. Праўда, шанцаў працаўладкавацца ў падапечных Тамары Грыдзюшкі няшмат. Але разнастайныя вырабы, сувеніры, якія яны тут робяць, магчыма, хутка можна будзе рэалізоўваць. Гэта цалкам рэальна, калі аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў пры тэрытарыяльных цэнтрах сацабслугоўвання насельніцтва перавядуць на гасразліковую аснову. Ва ўсякім выпадку, такі дакумент знаходзіцца цяпер на разглядзе ў НДІ працы Мінпрацы і сацыяльнай абароны. Святлана Бусько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сямейная пара Лена і Павел Ялховы прыязджаюць сюды амаль кожны дзень ужо чацвёрты год — з таго часу, як у 2007 годзе ў Цэнтральным раёне адкрылася аддзяленне... |
|