Лепшы сябар дзяўчат... футра!. 21.by

Лепшы сябар дзяўчат... футра!

24.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто з нас не жадаў убачыць у сваёй шафе норкавае футра? Пра такі падарунак марыць кожная дзяўчына. Такое адзенне вельмі прыгожае і... дарагое. Пытанні нарыхтоўкі і апрацоўкі футравай сыравіны і наогул развіцця гэтай галіны абмяркоўваліся на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У Беларусі на пачатак восені налічвалася 790 тысяч галоў пушных жывёл, а ўсяго сёлета плануюць атрымаць больш як 870 тысяч шкурак (гэта на 5 працэнтаў больш, чым было атрымана ў 2010 годзе). Так, паводле слоў начальніка аддзела жывёлагадоўлі Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў "Белкаапсаюз" Валерыя Попчанкі, у 2011 годзе ў краіне плануюць атрымаць больш як 860 тысяч шкурак норкі, больш як 6,7 тысячы шкурак пясца і 4 тысячы шкурак лісіцы. Як бачым, асновай пушніны ў Беларусі з'яўляецца норка, якая складае 98 працэнтаў ад усёй колькасці пушных звяркоў. Акрамя таго, каля аднаго працэнта ў нас вырабляецца шкурак пясца і 0,5 працэнта — шкурак лісіцы.

Дарэчы, яшчэ гадоў 10 назад у Беларусі было толькі 5 расфарбовак норкі, з іх стандартнай была норка цёмнага акрасу. Сёння ў нас ужо 14 расфарбовак, і работа па завозе ў рэспубліку тых відаў гэта звярка, якія карыстаюцца попытам, будзе працягвацца.

Развядзеннем пушнога звера ў нас зараз займаюцца 19 гаспадарак — у тым ліку і 3 прыватныя арганізацыі. А адзіным у Беларусі буйным дзяржаўным прадпрыемствам з поўным цыклам перапрацоўкі — ад вырабу сыравіны да пашыву гатовых вырабаў і рэалізацыі — паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення каардынацыі і развіцця гарбарна-абутковай галіны канцэрна "Беллегпрам" Ліліі Уласавай, зараз з'яўляецца рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Віцебскі мехавы камбінат". Яно выпускае больш за 100 мадэляў верхняга адзення мужчынскага, жаночага і дзіцячага асартыменту, які кожны год абнаўляецца на 70%. Перапрацоўкай футравай сыравіны ў рэспубліцы займаюцца таксама і невялікія прыватныя прадпрыемствы.

Якасць футра, па меркаванні прадстаўніка НАН РБ Алены Анакімавай, залежыць ад многіх фактараў, у тым ліку якасці кармоў, паўнавартаснасці кармлення, наяўнасці адпаведнага генафонду і, безумоўна, ад стану здароўя жывёл.

Дарэчы, сёлета ў снежні будзе закончана будаўніцтва летняй пляцоўкі на 80 тысяч пушных звяроў у Пінскай зверагадоўчай гаспадарцы. На гэтыя мэты было выдзелена 28 млрд рублёў, у тым ліку і сродкі з інавацыйнага фонду "Белкаапсаюза". Гэта дазволіць павялічыць колькасць і якасць шкурак пушных звяркоў.

Крысціна ШАЛАМІЦКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто з нас не жадаў убачыць у сваёй шафе норкавае футра? Пра такі падарунак марыць кожная дзяўчына. Такое адзенне вельмі прыгожае і... дарагое. Пытанні нарыхтоўкі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика