Хто зрушыў з месца 30-тонны самазвал?
27.09.2011
—
Новости Общества
|
У Жодзіне волаты паказалі, як “утаймаваць” пакрышкі, бэлькі і нават “БелАЗ”. У Жодзіне ўпершыню прайшоў міжнародны турнір асілкаў BELAZ STRONGMAN CUP 2011. Спартсмены з Беларусі, Нідэрландаў і Прыбалтыкі спаборнічалі на Беларускім аўтазаводзе ў класічных практыкаваннях шматбор’я і нават скранулі з месца шматтонны “БелАЗ”. Ці будуць асілкі цягнуць гэтыя самыя “БелАЗы”, арганізатары трымалі ў сакрэце аж да канца спаборніцтваў. Ні адна машына, прадстаўленая на міні-выставе, не была агароджана і якім-небудзь чынам выдзелена сярод астатніх. Некаторыя з гледачоў паспелі ўжо ўсумніцца ў сіле асілкаў, якія прыехалі на спаборніцтва. Але не тут было: адразу пасля абвяшчэння вынікаў па-за конкурснай праграмы, наймацнейшым людзям свету атрымалася скрануць з месца шматтонную машыну. Пад апладысменты і воклічы гледачоў беларус Вячаслаў Астапенка прымусіў колы “БелАЗа” круціцца. Самазвал-волат паддаўся чалавеку-волату.— Ведай нашых! Каці адразу да спажыўца, — крыкнуў хтосьці з натоўпу, радуючыся разам з усімі “сілавой” перамозе беларускага спартсмена.Гэта ўнікальнае шоу стала падарункам для гараджан і гасцей, якія прыехалі ў Жодзіна на двайное свята — Дзень машынабудаўніка і Дзень горада.— У нас ужо ёсць дамоўленасць, што гэта цікавае мерапрыемства стане традыцыйным, — адзначыў генеральны дырэктар ААТ “БелАЗ” Пётр Пархомчык. — Упэўнены, што на гэтай пляцоўцы будуць збірацца волаты з усяго свету для таго, каб пазмагацца за кубак БелАЗа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жодзіне волаты паказалі, як “утаймаваць” пакрышкі, бэлькі і нават “БелАЗ”.
|
|