Бяспеку на "Дажынках" забяспечаць сілавікі і дворнікі. 21.by

Бяспеку на "Дажынках" забяспечаць сілавікі і дворнікі

27.09.2011 11:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бяспеку на "Дажынках" забяспечаць сілавікі і дворнікі


Дворнікі падчас “Дажынак” будуць забяспечваць у Маладзечне не толькі чысціню, але і бяспеку.

Намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС Сяргей Бурдас падчас сустрэчы з дворнікамі, якая адбылася 22 верасня, запрасіў іх да супрацоўніцтва. Ён заклікаў да пільнасці падчас “Дажынак”.


Падчас сустрэчы

– Да падазроных прадметаў трэба ставіцца вельмі сур’ёзна. Калі заўважаны вамі прадмет выклікае недавер, лепш яго не чапаць, не дакранацца да яго. Катэгарычна забаронена карыстацца каля яго мабільнай сувяззю: выбухованебяспечныя прадметы могуць спрацаваць на электрамагнітнае выпраменьванне. Калі заўважылі падазроны прадмет, лепш адысці ўбок, знайсці супрацоўніка міліцыі і паведаміць яму, – сказаў Сяргей Бурдас.

Ён нагадаў, што паведаміць міліцыі пра знаходку можна і па мабільным тэлефоне, але на адлегласці не менш за 50-100 метраў ад прадмета. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дворнікі падчас “Дажынак” будуць забяспечваць у Маладзечне не толькі чысціню, але і бяспеку. Намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС Сяргей Бурдас падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика