Работы завершаны, і гарачае водазабеспячэнне адноўлена
06.10.2011
—
Новости Общества
|
У першы дзень верасня ў "Звяздзе" пад рубрыкай "Гарачы" тэлефон" была змешчана скарга жыхароў пяціпавярховага дома №132 па вуліцы Савецкай у Смалявічах на паўтарамесячную адсутнасць гарачай вады. Матэрыял называўся "Гарачую ваду дадуць праз гадзіну. Не, прабачце, к выхадным". Нагадаем коратка, што, паводле слоў заяўнікаў, напачатку была вывешана аб'ява: "Апошні дзень правядзення рамонтных работ — 27 ліпеня". Аднак мінуў ліпень, амаль на той момант прайшоў жнівень, а вады ў кватэрах жыльцоў згаданага дома так і не з'явілася. Па "гарачых слядах" мы тады спрабавалі знайсці адказ, чаму ж так атрымалася. У прыватнасці, высветлілі, што прычына зацягвання тэрмінаў заканчэння рамонтных работ наступная. Калі толькі пачалі рамонт цеплатрасы, замену труб, матэрыялаў было толькі на першы этап працы — недзе 5-10 працэнтаў ад неабходнага. Аднак потым узніклі праблемы з фінансаваннем і, натуральна, патрэбныя матэрыялы пастаўляліся ўжо са спазненнем. Яшчэ тады нас запэўнілі ў Смалявіцкім КУП "ЖКГ", што ваду ў дом дадуць на працягу бліжэйшых дзён, тым больш што ў райвыканкаме прынялі рашэнне — працаваць да цемнаты. Цяпер рэдакцыя атрымала з упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскага аблвыканкама больш разгорнуты адказ на ранейшую скаргу жыхароў дома №132 па вуліцы Савецкай і публікацыю ў "Звяздзе". "Згодна з інфармацыяй КУП "Смалявіцкая ЖКГ", работы па замене цеплатрасы па вуліцы Савецкая праводзіліся згодна з праектам (што меў станоўчае заключэнне) ДРУП "Дзяржбудэкспертыза" па Мінскай вобласці. Гэты аб'ект уваходзіць у інвестыцыйную праграму Мінскай вобласці на 2011 год. Гарачае водазабеспячэнне ў доме № 132 па вуліцы Савецкай адсутнічала з 18 ліпеня па 31 жніўня 2011 года. З КУП "Смалявіцкая ЖКГ" былі накіраваны лісты ў Смалявіцкі райвыканкам для ўзгаднення правядзення вышэйназваных работ. У сувязі з рэзкім павялічэннем цаны на ПІ-трубы і трубную прадукцыю пастаўка матэрыялаў адбывалася не ў поўным аб'ёме. Кіраўніцтвам КУП "Смалявіцкая ЖКГ" і Смалявіцкім райвыканкамам было прынята рашэнне па ўзгадненні з ТАА "СарматТэрмаІнжынірынг" набыцця трубных камплектуючых з аплатай па меры паступлення фінансавых сродкаў на рахунак прадпрыемства. Дзякуючы чаму работы былі завершаны і гарачае водазабеспячэнне адноўлена 31 жніўня 2011 года". Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першы дзень верасня ў "Звяздзе" пад рубрыкай "Гарачы" тэлефон" была змешчана скарга жыхароў пяціпавярховага дома №132 па вуліцы Савецкай у Смалявічах... |
|