"Знайшлося" сена і для трэцяй рагулі. 21.by

"Знайшлося" сена і для трэцяй рагулі

06.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга Ільінічна Ахрамейка з вёскі Атраднае Любанскага раёна не першы раз звяртаецца па дапамогу ў газету. На гэты раз нагодай для тэлефанавання на рэдакцыйную "гарачую лінію" стала праблема з набыццём сена для кароў. Іх сям'я трымае ажно тры.

— Цялят ад рагуль здаём у СВК "Атраднае-агра", малако — таксама дзяржаве. Вось нядаўна пачалі вазіць сена, дык мне выдзелілі толькі на адну карову. А на астатніх дзе ўзяць? Ездзіла да старшыні райвыканкама, і той паабяцаў, што на астатніх дзвюх рагуль патрэбную колькасць сена — шэсць тон — гаспадарка выдзеліць. Тым больш, у СВК яно ёсць. І вось мне патэлефанаваў брыгадзір, маўляў, аплачвай сваё сена. І ведаеце, колькі трэба аддаць грошай? Паўтара мільёна рублёў! Скажаце, такое можа быць? — вельмі эмацыянальна пыталася заяўніца.

Сутнасць пытання жанчыны мы перадалі намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Любанскага райвыканкама Валянціне КАРЛЮК. Тая ўжо была ў курсе сітуацыі, што ўзнікла, але паабяцала разабрацца ў ёй больш падрабязна — з выездам на месца. Праз дзень мы пагутарылі з Валянцінай Леанідаўнай зноў.

— Вашай заяўніцы на адну карову сена выдзелілі бясплатна. Гэта восем рулонаў. Як высветлілася, на другую рагулю сям'я нарыхтавала сена самастойна. На трэцюю карову ёй выпісалі тры тоны сена па цане 250 тысяч рублёў за тону. Значыць, за тры тоны яна павінна аддаць 750 тысяч рублёў, але ніяк не паўтара мільёна, як яна памылкова, відавочна, ад хвалявання, першапачаткова паведаміла рэдакцыі. Прычым у гэтую цану ўваходзіць пагрузка-разгрузка, дастаўка — дадатковых грошай яна плаціць не будзе. Сама жанчына не працуе ў гаспадарцы (яна сацыяльны работнік), затое на комплексе заняты яе муж. Гэта я да таго, што тона сена ў сувязі з працай у СВК мужа чытачкі абыходзіцца сям'і ў 250 тысяч рублёў. Для непрацуючых у гаспадарцы набыць яго можна па 380 тысяч рублёў за тону. Дарэчы, падчас размовы з жанчынай да яе прагучала пытанне: калі ў вас столькі кароў і сям'я мае пэўныя праблемы з нарыхтоўкай для іх сена, чаму б не ўзяць пад гэтыя мэты гектар-другі зямлі? Ваша заяўніца адказала, што яе гэта не задавальняе, аднак на наступны год абяцала падумаць, — распавяла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Далей Валянціна Леанідаўна зазначыла, што жыхарка вёскі Атраднае пасля размовы выпісала тры тоны сена на прапанаваных ёй умовах, якое ёй павінны даставіць у гэты ж дзень.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вольга Ільінічна Ахрамейка з вёскі Атраднае Любанскага раёна не першы раз звяртаецца па дапамогу ў газету. На гэты раз нагодай для тэлефанавання на рэдакцыйную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика