Незаконны даход злачыннай групы перавысіў 17 мільярдаў рублёў. 21.by

Незаконны даход злачыннай групы перавысіў 17 мільярдаў рублёў

07.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю завёў крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у дачыненні да грамадзян нашай краіны, што дзейнічалі ў складзе арганізаванай злачыннай групы. Яны ажыццяўлялі незаконныя фінансавыя аперацыі па пераводзе безнаяўных беларускіх рублёў ў наяўную замежную валюту і наадварот.

Як паведамілі ў сектары па працы са СМІ Дзяржкантролю, выкарыстоўваючы рэквізіты, пячаткі і разліковыя рахункі падкантрольных ілжэпрадпрымальніцкіх структур, арганізатары і актыўныя ўдзельнікі злачыннай групы аказвалі паслугі суб'ектам гаспадарання, якім трэба было ўвесці ў легальнае абарачэнне тавар, набыты за наяўны разлік або вывесці з легальнага абарачэння рэалізаваную за наяўныя грошы прадукцыю. Каб надаць законнасць гэтым аперацыям, злачынная група забяспечвала суб'екты гаспадарання фальшывымі бухгалтарскімі дакументамі.

Злачынцаў затрымалі ў сталіцы на здымнай кватэры, дзе размяшчаўся офіс гэтай групы і дзе рыхтаваліся фіктыўныя дакументы, праводзіліся сустрэчы з кліентамі. Арганізаваная група дзейнічала на працягу двух гадоў. За гэты час яе ўдзельнікі атрымалі незаконны даход на суму больш за 17 мільярдаў рублёў. Падчас вобыскаў былі канфіскаваны наяўныя грашовыя сродкі ўдзельнікаў злачыннай групы, быў накладзены арышт на пяць дарагіх аўтамабіляў, на рахунках ілжэпрадпрымальніцкіх структур арыштавана больш за 140 мільёнаў рублёў. Тры ўдзельнікі злачыннай групы знаходзяцца пад вартай.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю завёў крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у дачыненні да грамадзян...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика