На Віцебшчыне 136 рэпетытараў і 80 тамадоў
07.10.2011
—
Новости Общества
|
Паводле інфармацыі Віцебскай абласной падатковай інспекцыі, у Прыдзвінскім краі больш за чатыры тысячы грамадзян ажыццяўляюць камерцыйную дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. З пачатку года яны ў якасці адзінага падатку разам выплацілі больш як 1,1 мільярда рублёў. Безумоўна, гэта немалыя паступленні ў бюджэт. Большасць з такіх прадпрымальных людзей (3,5 тысячы чалавек) рэалізуюць тавары на рынках. Для параўнання: толькі 225 вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю. Тых, хто легальна аказвае рэпетытарскія паслугі, — 136. Каля васьмідзесяці чалавек, якія выплачвалі адзіны падатак, музыкі і тамады на вяселлях, а таксама фатографы. Больш за шэсцьдзясят прадаюць катоў і сабачак, якіх разводзяць дома. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі Віцебскай абласной падатковай інспекцыі, у Прыдзвінскім краі больш за чатыры тысячы грамадзян ажыццяўляюць камерцыйную дзейнасць, якая не...
|
|