Не муж? Але гаспадар. 21.by

Не муж? Але гаспадар

08.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я жыву (і прапісана) у прыватызаванай кватэры, уласнікам якой з'яўляецца былы муж. Ён асуджаны, адбывае пакаранне за межамі Рэспублікі Беларусь. Якія ў яго правы на гэту кватэру?

В. Д., г. Светлагорск.

У адпаведнасці з заканадаўствам, наймальнік жылога памяшкання, члены яго сям'і, а таксама іншыя грамадзяне, за якімі па законе захоўваецца роўнае з наймальнікам права карыстання жылым памяшканнем, маюць роўныя правы на ўдзел у прыватызацыі жылога памяшкання.

Жылое памяшканне (доля ў такім памяшканні), прыватызаванае сумесна пражываючымі сужэнцамі, з'яўляецца іх агульнай сумеснай уласнасцю, калі абое сужэнцы ўдзельнічаюць у прыватызацыі гэтага памяшкання (у тым ліку грашовымі сродкамі, прыналежнымі ім на праве агульнай сумеснай уласнасці). Іншыя члены сям'і, якія ўдзельнічаюць у прыватызацыі жылога памяшкання, маюць права ўласнасці на адпаведную іх удзелу долю ў прыватызаваным жылым памяшканні. Указаныя долі ўласнасці могуць быць пазначаны па патрабаванні ўдзельнікаў прыватызацыі ў тэхнічным пашпарце кватэры.

Члены сям'і, якія пражываюць у прыватызаваным жылым памяшканні, але не прымалі ўдзел у прыватызацыі, захоўваюць права карыстання гэтым жылым памяшканнем. Правы і абавязкі гэтых грамадзян вызначаюцца жыллёвым і іншым заканадаўствам, якое дзейнічае ў дачыненні да прыватнага жыллёвага фонду.

Дзяржаўная рэгістрацыя права ўласнасці на жылое памяшканне, як правіла, ажыццяўляецца на імя асноўнага набытчыка жылога памяшкання, калі іншае не вызначана заканадаўствам або дагаворам. Удзел у набыцці жылога памяшкання іншых членаў сям'і (акрамя сужэнцаў) і іншых асоб можа быць падставай для прызнання за імі права на долю ў праве ўласнасці на жылое памяшканне пры даказанасці, што паміж гэтымі асобамі і набытчыкам мелася дамоўленасць аб стварэнні агульнай уласнасці і ў гэтых мэтах яны ўкладвалі сваю працу і сродкі на набыццё жылога памяшкання (ч. 4 арт. 102 ЖК).

Пры наяўнасці спрэчкі аб жылым памяшканні патрабаванні аб прызнанні права ўласнасці на жылое памяшканне разглядаюцца судом у іскавай вытворчасці.

Калі паміж уласнікам прыватызаванага жылога памяшкання і членамі яго сям'і (у тым ліку і былымі, але якія захоўваюць права карыстання жылым памяшканнем) не дасягнута пагадненне аб парадку карыстання гэтым жылым памяшканнем, то парадак карыстання можа быць вызначаны судом.

Пры часовай адсутнасці ўласніка жылога памяшкання (у тым ліку і ў сувязі з асуджэннем і адбываннем пакарання), незалежна ад тэрміну адсутнасці, за ім захоўваецца і права ўласнасці, і права карыстання прыватызаваным жылым памяшканнем.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я жыву (і прапісана) у прыватызаванай кватэры, уласнікам якой з'яўляецца былы муж. Ён асуджаны, адбывае пакаранне за межамі Рэспублікі Беларусь. Якія ў яго правы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика