Грукат феерверкаў каля рэстарана не дае ўвечары адпачыць
08.10.2011
—
Новости Общества
|
Паважаная рэдакцыя газеты! Як толькі наступаюць выхадныя дні — пятніца, субота, нядзеля, жыхары нашага горада, якія жывуць у дамах № 22 і № 24 па вуліцы Чыгуначнай, а таксама дома № 1 па вуліцы Гуляева, не могуць спакойна адпачыць, асабліва ў начны час. Чаму? Справа ў тым, што па вуліцы Чыгуначнай знаходзіцца рэстаран пад назвай ДСУ (Дом сямейных урачыстасцяў), дзе амаль кожную пятніцу, суботу і нядзелю святкуюць вяселлі. У канцы дня, прыкладна ў 22-23 гадзіны, а то і пасля 24 гадзін, у гонар маладых пачынаюцца феерверкі, выбухаюць петарды... Я хачу, каб крык маёй душы дайшоў да вышэйстаячых кіраўнікоў і каб вінаватыя ў гэтым былі пакараныя. Уладзімір Уладзіміравіч ЛОГІНАЎ. г. Салігорск. Ліст чытача насамрэч нашмат большы па аб'ёме і даволі эмацыянальны. У прыватнасці, як піша Уладзімір Уладзіміравіч, ён звяртаўся з агучанай праблемай у Салігорскі райаддзел міліцыі, згадвае таксама Салігорскі райаддзел МНС... Відавочна, што рэагаваннямі адтуль чытач застаўся незадаволены. Таму скаргу заяўніка мы па дамоўленасці накіравалі ва ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама. Ва ўстаноўлены тэрмін рэдакцыя атрымала афіцыйны адказ з... аддзела ўнутраных спраў Салігорскага райвыканкама. "Паведамляем, што па факце звароту ва ўстанову "Рэдакцыя газеты "Звязда" Логінава У.У., які пражывае ў Салігорску па вуліцы Гуляева, аб выкарыстанні піратэхнічных сродкаў наведвальнікамі рэстарана "Дом сямейных урачыстасцяў" Салігорскім РАУС праведзена праверка. Па выніках праверкі, згодна з арт.10.26, ч.1, п.2 ПІКоАП РБ (па прычыне немагчымасці ўстанаўлення вінаватых асоб), з адміністрацыяй вышэйназванага рэстарана праведзена прафілактычная размова. З мэтай недапушчэння правапарушэнняў у далейшым да рэстарана набліжаны нарады ППСМ. Прынятае рашэнне вы маеце права абскардзіць або праз начальніка УУС Мінабвыканкама, або праз суд". Як бачым, пэўныя меры былі прыняты. Праўда, з адказу не зусім зразумела, чаму прынятае рашэнне (прафілактычная размова з адміністрацыя рэстарана, набліжаныя да "Дома сямейных урачыстасцяў" нарады міліцыі) чытач можа абскардзіць? Калі гэтыя меры прынясуць жаданы насельнікам дамоў каля рэстарана плён, якія ў іх гэта можа выклікаць пярэчанні?.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя газеты! Як толькі наступаюць выхадныя дні — пятніца, субота, нядзеля, жыхары нашага горада, якія жывуць у дамах № 22 і № 24 па вуліцы Чыгуначнай, а... |
|