Нас чакае "малы ледніковы перыяд"?. 21.by

Нас чакае "малы ледніковы перыяд"?

11.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вельмі смелыя прагнозы наконт анамальна суровай зімы напалову з'яўляюцца чуткамі

Гэтымі днямі брытанскія метэаролагі актыўна пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра тое, што будучая зіма ў Еўропе будзе вельмі халоднай. Спецыялісты метэаслужбы Вялікабрытаніі раяць рыхтавацца сёлета да моцных і зацяжных халадоў.

Даследаванні брытанскай службы паказваюць, што краіны Еўропы, магчыма, ужо ўваходзяць у цыкл новага малога ледавіковага перыяду. Адзначаецца, што падобнае рэзкае змяненне клімату ў Еўропе ўжо назіралася 300 гадоў таму, калі вельмі халодныя зімы трымаліся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Як адзначыла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла Парашчук, згодна з прагнозамі Гідраметцэнтра Расіі, нейкіх істотных тэмпературных анамалій на гэтую зіму не прагназуецца. Паводле папярэдніх доўгатэрміновых прагнозаў, зіма на тэрыторыі Беларусі будзе бліжэй да кліматычнай нормы. Наконт вельмі суровай зімы спадарыня Парашчук паведаміла, што на дзве мінулыя зімы запар заходнееўрапейскія спецыялісты ўжо давалі катэгарычныя прагнозы, якія ўвогуле не апраўдваліся. Пасля гэтага брытанскія спецыялісты вырашылі рыхтаваць доўгатэрміновыя прагнозы на сезон толькі для спецыяльнага карыстання вузкімі спецыялістамі.

Цяпер, калі планета перажывае працяглы перыяд змянення клімату, любыя "дакладныя" метэапрагнозы на тэрмін больш за 10 сутак з'яўляюцца домыслам, адзначыла галоўны сіноптык Беларусі. Суразмоўца нагадала нам анекдот пра прыватны кааператыў доўгатэрміновых прагнозаў надвор'я. У ім усяго два спецыялісты, адзін з якіх прагназуе суровую зіму, а другі — цёплую. Сусветныя метэаролагі цяпер займаюцца падобнай гульнёй.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмі смелыя прагнозы наконт анамальна суровай зімы напалову з'яўляюцца чуткамі Гэтымі днямі брытанскія метэаролагі актыўна пачалі распаўсюджваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика