За партамі — і дзеці, і дарослыя. 21.by

За партамі — і дзеці, і дарослыя

13.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Кішынёве і Ціраспалі паспяхова працуюць нядзельныя беларускія класы, а ў Грыгрыопалі — факультатыў
Дзякуючы ім беларуская мова гучыць у МалдовеПрыемную вестку пра пачатак новага навучальнага года ў нядзельных класах з беларускай мовай навучання даслаў Валерый Сысоеў, консул Беларусі ў Малдове. Ён паведаміў: класы створаны дзякуючы намаганням грамадскай арганізацыі “Беларуская абшчына ў Рэспубліцы Малдова” і суайчыннікаў з Ціраспаля. Першы ўрок сёлета прайшоў у пасольстве Беларусі ў Малдове, прысвячаўся Рэспубліцы Беларусь. “Супрацоўнікі дыппрадстаўніцтва павіншавалі бацькоў, вучняў і выкладчыкаў нядзельных класаў з пачаткам навучальнага года і падарылі вучням школьныя прыналежнасці і падручнікі, — піша В. Сысоеў. — Старшыня “Беларускай абшчыны ў Рэспубліцы Малдова” Юрый Статкевіч уручыў школьнікам граматы суполкі — за поспехі ў вучобе ў мінулым навучальным годзе”.
У Малдове ўсяго 8 беларускіх грамадскіх арганізацый. Найбольш актыўна працуюць суайчыннікі ў Кішынёве, Ціраспалі і Бендэрах. Нядзельныя класы адноўлены летась у Кішынёве і Ціраспалі: там жыве шмат дзяцей этнічных беларусаў. Заняткі наведваюць ад 15 да 20 чалавек: вывучаюць гісторыю і культуру Беларусі, беларускую мову і літаратуру. Прыходзяць і дарослыя члены суполак, чалавек 5-10, каб паглыбіць веды пра Радзіму.
Хто ж узяўся працаваць з дзецьмі? У кішынёўскім ня-дзельным класе адна з выкладчыц — Ганна Леанідаўна Мазур. “Яна скончыла Беларускі дзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў у 2005 годзе, паведамляе В. Сысоеў. — Выйшла замуж і пераехала жыць у Малдову. А размаўляе па-беларуску — заслухаешся!”
Выкладае і Кацярына Сідараўна Кухарук: беларуска па духу, з барысаўскага роду Прадзядовічаў яе маці. Кацярына Сідараўна — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута экалогіі і геаграфіі Акадэміі навук Малдовы, доктар сельскагаспадарчых навук. Трэці, новы выкладчык у Кішынёве, Іна Афцемій, філолаг, маці якой беларуска. У Ціраспалі з дзецьмі працуе Тамара Рыгораўна Ломцева, старшыня мясцовага Таварыства беларускай культуры. У Грыгрыопалі, дзе беларускай суполкай кіруе ўраджэнка Калінкавіч настаўніца Галіна Віктараўна Сафонава, створаны беларускі факультатыў — у школе № 3, дзе яна выкладае.
Заўсёды важнае пытанне: дзе ладзяцца заняткі? У Кішынёве памяшканні прадастаўляюць беларускае пасольства і Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова, прычым без арэнднай платы. У Ціраспалі дзяржадміністрацыя горада вылучыла невялікія два пакоі. Пра азбукі, а таксама падручнікі па гісторыі Беларусі паклапацілася пасольства, а падручнікі па беларускай мове ў электронным выглядзе атрыманы з Міністэрства адукацыі Беларусі. Лепш было б, лічыць В.Сысоеў, каб у дзяцей усё ж былі падручнікі на партах, бо суполкі сваімі камп’ютарамі пакуль не разжыліся. Яшчэ пытанне: кадры. Цяпер Мінадукацыі Беларусі праводзіць перападрыхтоўку выкладчыкаў, але на платных курсах. Сапраўды, трэба быць вялікім энтузіястам, не абцяжараным сямейнымі клопатамі, каб, як піша В. Сысоеў, “у свой адпачынак паехаць за свой рахунак у Мінск і вучыцца на платных курсах”. Зрэшты, пытанне пра перападрыхтоўку выкладчыкаў для нядзельных беларускіх школ у замежжы актуальнае не толькі ў Малдове. Яно падымалася ўжо сёлета і на пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Спадзяемся, будзе вырашана.

Іван Іванаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кішынёве і Ціраспалі паспяхова працуюць нядзельныя беларускія класы, а ў Грыгрыопалі — факультатыў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика