Стаўка рэфінансавання павышаецца да 35 працэнтаў. 21.by

Стаўка рэфінансавання павышаецца да 35 працэнтаў

14.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 14 кастрычніка павышаецца да 35 працэнтаў гадавых, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Адпаведная пастанова ад 12 кастрычніка № 442 прынята праўленнем Нацыянальнага банка. Гэта рашэнне з'яўляецца чарговым крокам у паслядоўнай рэалізацыі агульнаэканамічнай палітыкі Нацыянальнага банка і ўрада, накіраванай на макраэканамічную стабілізацыю, змяншэнне націску на абменны курс беларускага рубля і зніжэнне ўзроўню інфляцыі. Нацыянальны банк сумесна з урадам прадоўжаць прыняцце стабілізацыйных мер з улікам развіцця знешніх і ўнутраных эканамічных працэсаў, адзначылі ва ўпраўленні. Апошні раз стаўка рэфінансавання павышалася 14 верасня 2011 года на 3 працэнтныя пункты да 30 працэнтаў гадавых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 14 кастрычніка павышаецца да 35 працэнтаў гадавых, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика