Карпаратыўная прэса павінна арыентаваць на стабільнае развіццё дзяржавы і грамадства. 21.by

Карпаратыўная прэса павінна арыентаваць на стабільнае развіццё дзяржавы і грамадства

14.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч у Мінскай гарадской ратушы на семінары для галоўных рэдактараў шматтыражных газет Мінска "Сродкі масавай інфармацыі прадпрыемстваў і вышэйшых навучальных устаноў і іх роля ў сістэме ідэалагічнай работы". Такі семінар арганізаваны ўпершыню ў Беларусі.

Уладзімір Матусевіч адзначыў, што задачы карпаратыўнай прэсы пераклікаюцца з задачамі ідэалагічнымі. Асноўныя з іх — фарміраванне грамадскай думкі, пазітыўнай атмасферы ў калектыве, пачуцця гонару за сваё прадпрыемства, ВНУ і ў выніку ў цэлым за краіну. "Задачы тут падобныя — аб'ядноўваць калектыў, праз пазітыўную атмасферу фарміраваць пазітыўнае ўспрыманне навакольнай рэчаіснасці, якая забяспечвае стабільнасць сацыяльных настрояў, а значыць, стабільнае развіццё дзяржавы і грамадства", — сказаў намеснік міністра.

Намеснік міністра інфармацыі канстатаваў, што шматтыражныя выданні краіны пакуль адрозніваюцца па сваім якасным і змястоўным узроўні. "Ёсць, на жаль, выданні, якія недалёка адышлі ад баявых лісткоў (у горшым разуменні гэтага слова) узроўню 70-х гадоў мінулага стагоддзя", — сказаў ён. У той жа час многія ўяўляюць выданні высокага ўзроўню, перш за ўсё па змесце. Пра іх запатрабаванасць сведчаць тыражы, якія дасягаюць 11 тыс. экзэмпляраў. "Калі чытаеш, адчуваеш атмасферу, у якой жывуць прадпрыемствы. Гэта важнае дасягненне нашай карпаратыўнай прэсы", — адзначыў Уладзімір Матусевіч.

Гаворачы пра развіццё студэнцкіх газет, перспектыўным кірункам ён назваў асваенне новых тэхналогій і пераход у электронны фармат. "Гэта пашырыць аўдыторыю пры ўмове адаптацыі кантэнту СМІ да сучасных электронных носьбітаў — мабільных тэлефонаў, планшэтаў, рыдараў", — дадаў Уладзімір Матусевіч.

Кар. БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч у Мінскай гарадской ратушы на семінары для галоўных рэдактараў шматтыражных газет Мінска...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика