Брэсцкая друкарня адмаўляецца працаваць на шклоўскай паперы. 21.by

Брэсцкая друкарня адмаўляецца працаваць на шклоўскай паперы

14.10.2011 15:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брэсцкая друкарня адмаўляецца працаваць на шклоўскай паперы

Прэс-служба БАЖ
Дырэктар Брэсцкай друкарні Васіль Каленікаў накіраваў у мясцовыя выданні ліст, у якім паведамляе, што гэтая ўстанова "не будзе прымаць на адказнае захаванне і працаваць на газетнай паперы марак А і Б вытворчасці РУП „Завод газетнай паперы“ г. Шклоў".

Сваё рашэнне кіраўнік друкарні тлумачыць тым, што гэтая папера - нізкай якасці, з-за чаго псуецца абсталяванне (ратацыйныя друкавальныя машыны), а рамонт і прастоі гэтых машын прыносяць непрадбачаныя страты і вядуць да заўчаснага зносу абсталявання. Акрамя таго, папера марак А і Б валодае нізкай ступенню праклейкі і ўбірае ў сябе больш фарбы, чым папера марак О і В, што вядзе да перарасходу друкарскай фарбы больш чым на 10% ад нормы.

Дырэктар Брэсцкай друкарні таксама паведамляе, што ўсе іншыя друкарні ў абласных цэнтрах Беларусі, якія маюць высокахуткасныя друкавальныя машыны, выпускаюць газеты только на паперы маркі О. З гэтага можна зрабіць выснову, што і ў іх паўстаюць праблемы пры працы з паперай вытворчасці шклоўскага "Завода газетнай паперы". 


Клікніце, каб павялічыць выяву
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар Брэсцкай друкарні Васіль Каленікаў накіраваў у мясцовыя выданні ліст, у якім паведамляе, што гэтая ўстанова "не будзе прымаць на адказнае захаванне і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика