З 20 кастрычніка на беларускай біржы пачынае функцыянаваць адзіная гандлёвая сесія. 21.by

З 20 кастрычніка на беларускай біржы пачынае функцыянаваць адзіная гандлёвая сесія

19.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

"У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў урада і Нацыянальнага банка Беларусі па выхаду на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля на ўсіх сегментах валютнага рынку з 20 кастрычніка 2011 года ў ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" пачынае функцыянаваць адзіная гандлёвая сесія", — адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі.

На адзінай гандлёвай сесіі будзе ажыццяўляцца купля і продаж замежнай валюты суб'ектамі валютных аперацый, у тым ліку абавязковы продаж замежнай валюты. Устаноўленыя пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 22 сакавіка 2011 года № 89 прыярытэтныя напрамкі набыцця замежнай валюты (для аплаты вырабаў медыцынскага прызначэння, прыроднага газу і электраэнергіі) адмяняюцца.

Курс куплі і продажу замежнай валюты на адзінай гандлёвай сесіі ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" будзе ўстанаўлівацца па выніках фіксінгу зыходзячы з попыту і прапанавання. Нацыянальны банк мае намер праводзіць мінімальныя валютныя інтэрвенцыі, якія будуць накіраваны выключна на згладжванне рэзкіх ваганняў абменнага курсу.

Курс фіксінгу на адзінай гандлёвай сесіі будзе з'яўляцца афіцыйным курсам Нацыянальнага банка з дня, які ідзе за днём правядзення таргоў. Межы ваганняў кошту карзіны валют, устаноўленых на 2011 год, адмяняюцца.

Рэжым функцыянавання пазабіржавога валютнага рынку застаецца без змяненняў. На ім будуць ажыццяўляцца: купля замежнай валюты банкамі ў суб'ектаў валютных аперацый у суме не большай за лот, устаноўлены на біржавых таргах, адной з замежных валют у дзень па кожным суб'екце валютных аперацый; продаж замежнай валюты банкамі суб'ектам валютных аперацый у суме не большай за лот, устаноўлены на біржавых таргах, адной з замежных валют па кожным кантракце (здзелцы, аперацыі), але не больш за лот, устаноўлены на біржавых таргах, у дзень па кожным суб'екце валютных аперацый; купля-продаж замежнай валюты паміж банкамі, паміж банкамі і банкамі-нерэзідэнтамі.

Валютна-абменныя аперацыі з удзелам фізічных асоб у рамках дзеючага заканадаўства будуць ажыццяўляцца без абмежаванняў.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка. "У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў урада і Нацыянальнага банка Беларусі па выхаду...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика