Гарэгін Марцірасян: "Калі я прыязджаю ў Беларусь, то я хачу чуць і мову беларускую"
19.10.2011
—
Новости Общества
|
Міжнародная канферэнцыя АDVАNСЕDBRАNDІNG-2011 прайшла напрыканцы мінулага тыдня ў Мінску пад эгідай прафесійнага конкурсу "Брэнд года". Спецыялісты ў галіне маркетынгу і брэндынгу абмеркавалі апошнія тэндэнцыі ў гэтай сферы, а таксама тое, як дзейнічаць у крызісныя часы. Жанна ГРЫНЮК, дырэктар цэнтра сістэмных бізнэс-тэхналогій "Sаtіо", пераканана, што менавіта маркетолагі могуць выручыць прадпрыемствы ў "ліхую" гадзіну: — Калі кампанія адэкватна ацэньвае ўнёсак маркетолага ў развіццё, то ў крызіс у яго болей працы. Бо ў перыяд, калі тавары на рынках, якія растуць, прадаюцца без праблем, часта дырэктарат не задумваецца пра сістэму інавацый, пра сістэму працы з кліентам, пра сістэму збыту і прасоўвання, пра рэкламу — усё і так прадаецца само сабой. А ў перыяд крызісу ўжо трэба напружвацца, — кажа Жанна Грынюк. — Таму беларускі маркетынг не павінен заставацца ўбаку, ён павінен настойліва прапаноўваць свае стратэгічныя альтэрнатывы і рашэнні. Ва ўсім свеце ў групе топ-менеджараў маркетолагі: гэта адна з вядучых сіл. Таму сёння ў Беларусі, каб сапраўды ўзмоцніць нейкія прыкметы ўстойлівага развіцця, маркетолагаў трэба больш актыўна ўключаць у працу. Сапраўды, адна справа прадаваць нікому не вядомы тавар, а зусім іншая — тавар, якія ведаюць, так бы мовіць, у твар, якому спажывец давярае. Тут ужо будзе зусім іншая яго цана — бо людзі гатовыя плаціць за брэнд. — Сёння ў нашых прадпрыемстваў недастатковая капіталізацыя, і добра раскручаны брэнд дадае ў кошце, прычым сур'ёзна: агульнавядома, што ў найбольш раскручаных брэндаў сабекошт вырабу можа складаць і 20-30%, а астатнія 70-80% у цане — гэта брэнд, — тлумачыць Уладзімір КАРАГІН, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў. — Так што для Беларусі добра раскручаны брэнд дае магчымасць больш актыўна працаваць на сусветнай эканамічнай прасторы, паспяхова канкурыраваць, праводзіць агрэсіўную гандлёвую палітыку, а значыць, і атрымліваць большы прыбытак, плаціць больш падаткаў і г. д. Уладзімір Карагін мяркуе, што развіццё брэндынгу не патрабуе вялікіх фінансавых намаганняў, бо тут у большай ступені робіцца стаўка на прафесіяналізм, на сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, рэкламу, правільна выбудаванае праектаванне. — Брэнды нашых прадпрыемстваў — гэта сёння адзін з самых галоўных рэсурсаў у нашай краіне. І, безумоўна, трэба нам і ў цэлым працаваць над брэндам краіны. Бо, прасоўваючы краіну, мы прасоўваем нацыянальныя брэнды, і наадварот — брэнды прадпрыемстваў прасоўваюць краіну. А гэта садзейнічае і прытоку інвестыцый, і турызму, і ў цэлым дабрабыту грамадзян дзяржавы. Таму мы зараз перад сабой ставім задачу сапраўды, працуючы над канкурэнтаздольнасцю прадпрыемстваў, змяніць імідж нашай краіны: менавіта ў эканамічным аспекце — да нас не павінны баяцца прыязджаць. І нашыя паслы — гэта прадукцыя нашых прадпрыемстваў. А якімі могуць быць нашы нацыянальныя брэнды? Чым яны могуць выгадна адрознівацца ад брэндаў з іншых краін? Гэтым самым адрозненнем можа стаць, напрыклад, беларуская мова. Прынамсі, Гарэгін МАРЦІРАСЯН, арт-дырэктар "Рublісs Hерtа Аrmеnіа", сказаў у сваім выступленні, што мова — гэта адзін з важнейшых элементаў нацыянальнай ідэнтычнасці: — Што нас адрознівае? Адзін з важных элементаў, акрамя знешнасці, гэта мова, на якой мы гаворым. Напрыклад, для нас, армян, усе славянскія народы ў прынцыпе з першага погляду на адзін твар: са светлымі валасамі, высокія і гэтак далей. Але калі яны размаўляюць на сваіх мовах, тады мы разумеем, што вось гэта рускі, гэта чэх ці паляк. Так і ў брэндынгу — мова з'яўляецца вельмі важнай. Арт-дырэктар "Рublісs Hерtа Аrmеnіа" ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" прызнаўся, што яму вельмі прыемна чуць і бачыць у нашай краіне беларускую мову: — Я быў у Беларусі вясной і вось прыехаў зараз. І я бачу некаторыя адрозненні. Асноўнае адрозненне — гэта тое, што з'явілася вельмі шмат надпісаў па-беларуску. Я лічу, што гэта вельмі важна і вельмі добра. Ці вось яшчэ, калі першы раз ляцеў сюды на самалёце, камандзір карабля звяртаўся да пасажыраў на рускай мове, а зараз — на беларускай. Вельмі прыемна чуць беларускую мову! Для мяне гэта вельмі важна: калі я прыязджаю ў Беларусь, то я хачу чуць і мову беларускую. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародная канферэнцыя АDVАNСЕDBRАNDІNG-2011 прайшла напрыканцы мінулага тыдня ў Мінску пад эгідай прафесійнага конкурсу "Брэнд года". Спецыялісты ў галіне...
|
|