Падштурхнула сваё дзіця...
19.10.2011
—
Новости Общества
|
У тыя дні, як па ўсёй краіне ўшаноўвалі жанчын-маці, у Століне ішоў суд над 34-гадовай жанчынай, якая... прымусіла сваю дачку ўкрасці. Яна зазірнула да суседкі і ўбачыла, як тая схавала кашалёк з грашыма. Пасля таго, як суседка пайшла ў поле, шматдзетная маці загадала 12-гадовай дачцэ пайсці ў дом і забраць кашалёк. Дзяўчынка так і зрабіла. Крадзеж раскрылі праз два дні. Суд прыгаварыў вінаватую да двух гадоў пазбаўлення волі, праўда, з двухгадовай адтэрміноўкай. Было ўлічана, што маці шматдзетнага сямейства поўнасцю прызнала віну, вярнула пацярпелай яе 700 000 рублёў. Пакаранне па сутнасці будзе выпрабавальным тэрмінам. Галоўнае, ці стане гэта навукай для вясковай жанчыны і ўсіх яе дзяцей. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тыя дні, як па ўсёй краіне ўшаноўвалі жанчын-маці, у Століне ішоў суд над 34-гадовай жанчынай, якая... прымусіла сваю дачку ўкрасці. |
|