Сіла мастацкага слова. 21.by

Сіла мастацкага слова

27.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наступны год у Беларусі можа быць аб’яўлены Годам кнігі.

Такая ідэя прагучала на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з членамі грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Аляксандр Лукашэнка ініцыятыву падтрымаў.

Прэзідэнт даў станоўчую ацэнку шасцігадовай дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі, пры гэтым адзначыўшы, што сёння час ставіць перад літаратарамі куды больш амбіцыйныя мэты — адрадзіць былую славу беларускай літаратуры і падняць яе на новы мастацкі ўзровень, варты нашых праслаўленых класікаў. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, чытач чакае сур’ёзных, маштабных твораў, якія б зламалі стэрэатыпнае ўяўленне аб беларусах як аб вечна прыгнечаным, пасіўным і цёмным народзе. “Навейшая гісторыя Айчыны павінна стаць прадметам сур’ёзнага творчага аналізу. Патрэбны яркія, таленавітыя кнігі аб сённяшняй Беларусі і жыцці нашых землякоў. Мы заўсёды знойдзем сродкі, каб выдаць іх і дастойна аплаціць працу аўтараў”, — запэўніў Прэзідэнт.Дзяржава не на словах, а на справе падтрымлівае пісьменніцкую працу. За пяць гадоў з бюджэту выдаткавана звыш 16 млрд рублёў на выпуск больш як 500 твораў агульным тыражом 2 млн экзэмпляраў. Але наколькі запатрабаваны гэтыя кнігі — вось пытанне. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка агучыў лічбы: к канцу мінулага года нерэалізаваныя рэшткі сацыяльна значных выданняў “Мастацкай літаратуры” складалі амаль 50 працэнтаў ад усіх выпушчаных назваў кніг і 30 працэнтаў ад іх тыражу. Як зазначыў Прэзідэнт, кардынальнага перагляду патрабуе і работа па прапагандзе кнігі, а беларуская літаратура павінна больш прысутнічаць у айчыннай медыяпрасторы. Варта сур’ёзна задумацца аб экранізацыі твораў беларускіх аўтараў, аб стварэнні фільмаў і перадач аб іх творчасці, аб арганізацыі выпуску беларускіх аўдыёкніг. Наступны год пісьменнікі прапанавалі аб’явіць Годам кнігі. Як паведамляе БелТА, Аляксандр Лукашэнка гэту ініцыятыву падтрымаў. 2012-ы будзе таксама годам юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 487 “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наступны год у Беларусі можа быць аб’яўлены Годам кнігі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика