АБЗАЦ
28.10.2011
—
Новости Общества
|
Трое гродзенцаў, студэнтаў адной з польскіх ВНУ, прыехалі на пабыўку ў родны горад і, не дабраўшыся дадому, трапілі пад колы таксі на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Адна дзяўчына паспела адскочыць, другую кіроўца правёз на капоце аўто больш за 15 м. Хлопца адкінула на паласу сустрэчнага руху. Двое пацярпелых шпіталізаваныя са шматлікімі пераломамі і ўдарамі. Юнак знаходзіцца ў рэанімацыі. Прычыны аварыі высвятляюцца. У Мінску на вул. Чыгуначная школьніцу, якая пераходзіла дарогу за зялёны сігнал святлафора, збіў "масквіч". 9-гадовая дзяўчынка шпіталізаваная ў цяжкім стане. Вадзіцель затрыманы, ён патлумачыў, што вельмі спяшаўся. Прыбіральшчыца адной з буйных мінскіх арганізацый падманам выцягнула ў салігорскага бізнэсмена амаль паўмільёна долараў, паабяцаўшы значна павялічыць гэтую суму за кошт выгаднага абменнага курсу. 31-гадовы мужчына збіраўся заняцца рэстаранным бізнэсам, а жанчына прапанавала яму зарабіць на курсе валют. Яна сказала, што з'яўляецца прадстаўніком спажывецкага кааператыва, які праводзіць валютна-абменныя аперацыі ў Мінску. Спачатку мужчына перадаў ёй $10 тыс. і, атрымаўшы нядрэнны прыбытак, перадаў яшчэ $200 тыс. Аднак ні сваіх грошай, ні прыбытку ён не ўбачыў — дама патлумачыла, што грашовыя сродкі знаходзяцца ў абарачэнні. Гэта не спыніла камерсанта, і ён уклаў у яе "справу" дадатковую суму. У выніку пацярпелы недалічыўся $447 тыс. і звярнуўся ў міліцыю. Зламысніцу затрымалі. Арганізаваная злачынная група, у склад якой уваходзяць кіраўнікі і бухгалтары буйных прыватных прадпрыемстваў сталіцы, затрымана па падазрэнні ў няўплаце Br1 млрд падаткаў. Устаноўлена, што прыватныя прадпрыемствы займаліся рэалізацыяй металічных вырабаў і прамысловага абсталявання, якое імпартавалася ў Беларусь з Расіі. З ліпеня па кастрычнік падазраваныя, выкарыстоўваючы рэквізіты лжэпрадпрымальніцкіх структур, ухіліліся ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры — на суму 1 млрд беларускіх рублёў. Заведзены крымінальныя справы ў дачыненні да 7 падазраваных. Пяцёра з іх змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, праводзіцца далейшае расследаванне. ПОЎНЫ АБЗАЦУкраінскія дэпутаты — у пяцёрцы лепшых задзіраў свету. Такі рэйтынг вызначыла газета The Guardіan. У якасці доказу выданне прыклала фотаздымак бойкі ў сценах Вярхоўнай Рады падчас ратыфікацыі пагаднення аб працягу базавання расійскага флоту ў Крыме. Тады апазіцыя паспрабавала заблакаваць прыняцце гэтага рашэння, выкарыстоўваючы яйкі і дымавыя шашкі. У выніку пачалася бойка, пераможцамі якой аказаліся дэпутаты ад партыі рэгіёнаў. Прыведзены і іншыя сітуацыі, калі палітыкам не хапала слоў падчас дыскусій, аднак яны не хацелі здавацца без бою. У рэйтынг таксама трапілі дэпутаты з Паўднёвай Карэі, Расіі, Чэхіі, Тайваня, Балівіі і Італіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскія дэпутаты — у пяцёрцы лепшых задзіраў свету. Такі рэйтынг вызначыла газета The Guardіan. У якасці доказу выданне прыклала фотаздымак бойкі ў сценах Вярхоўнай...
|
|