РОЗГАЛАС
29.10.2011
—
Новости Общества
|
Удзень сонечна, уначы падмарозіць да -6 І на выхадныя захаваецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
У суботу і нядзелю ўначы і раніцай туман. Тэмпература ўначы ад мінус 4 да плюс 4, месцамі пры праясненнях да 6 марозу. Удзень — 5—11 цяпла. У панядзелак павялічыцца воблачнасць, уначы на паўночным захадзе Беларусі, а ўдзень месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы ад мінус 1 да плюс 6, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях — 2—5 марозу, удзень — 6—12 цяпла. Далей, ажно да чацвярга, чакаецца павялічэнне атмасфернага ціску і зноў будзе сонечна. Раніцай месцамі туман. Уначы ад мінус 2 да плюс 5, пры праясненнях да мінус 5, удзень — 7—13 цяпла. Памеры камандзіровачных у лістападзе павялічваюцца ўдвая Адпаведнай пастановай Міністэрства фінансаў вызначаны новыя памеры кампенсацыі расходаў пры службовых камандзіроўках, якія ажыццяўляюцца ў межах краіны. Цяпер сутачныя складаюць 44 тыс. рублёў за кожны дзень камандзіроўкі. Сутачныя за аднадзённыя камандзіроўкі і пры службовых камандзіроўках у такую мясцовасць, адкуль ёсць магчымасць штодзённа вяртацца да месца жыхарства, складаюць 22 тыс. рублёў. Кампенсацыя за арэнду жылога памяшкання без прадастаўлення адпаведных дакументаў — 13 тыс. рублёў у суткі. Гэтае рашэнне пачынае дзейнічаць з 2 лістапада 2011 года. Сяргей КУРКАЧ. Звадкаваны газ у балонах і на аўтазапраўках падаражэе на 10%Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 174 ад 25 кастрычніка 2011 года, размешчанай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. Цана на звадкаваны газ для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг), які рэалізуецца насельніцтву, складзе Br2 170 за 1 кг. Гэтая пастанова ўваходзіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, якое чакаецца 29 кастрычніка. Звадкаваны газ на аўтагазазапраўках Беларусi падаражэе на 10 працэнтаў. Гранiчная мiнiмальная рознiчная цана на звадкаваны газ для запраўкi аўтамабiльнага транспарту пры рэалiзацыi на аўтамабiльных газазаправачных станцыях складзе Br2860 за лiтр, гранiчная максiмальная — Br3080 за лiтр. Электрычная і цеплавая энергія для беларускіх грамадскіх арганізацый з 1 лістапада падаражэе на 15%Гаворка ідзе пра тарыфы на электрычную энергію, якая адпускаецца рэспубліканскімі ўнітарнымі прадпрыемствамі электраэнергетыкі ДВА "Белэнерга" для гэтых катэгорый арганізацый, што вызначаюцца на ўзроўні тарыфаў на электрычную энергію для насельніцтва. Да іх ліку адносяцца арганізацыі аховы здароўя, рэлігійныя арганізацыі, садоўніцкія таварыствы, дачныя і гаражныя кааператывы, а таксама кааператывы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання (дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, дзіцячыя дамы-інтэрнаты для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спецыяльныя дамы для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў), дзіцячыя вёскі (гарадкі) і іншыя. Таксама для гэтых катэгорый арганізацый з 1 лістапада на 3,2% павышаюцца тарыфы на цеплавую энергію, якая адпускаецца рэспубліканскімі ўнітарнымі прадпрыемствамі электраэнергетыкі ДВА "Белэнерга" на мяжы балансавай прыналежнасці цеплавых сетак. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзень сонечна, уначы падмарозіць да -6 І на выхадныя захаваецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага...
|
|