"Крэдыт не даюць. Як дабудаваць дом?". 21.by

"Крэдыт не даюць. Як дабудаваць дом?"

29.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін СУМАР правёў "прамую лінію" з жыхарамі вобласці. Абсалютная большасць званкоў датычылі будаўніцтва і пакупкі жылля, правільней сказаць, немагчымасці атрымання крэдытаў і працягу альбо заканчэння будаўніцтва.

Многія з тых, хто дазваніўся, расказвалі тыповую гісторыю. Так супала (ці, можа, шматдзетныя бацькі больш будуюць, разлічваючы на крэдыт), але тэлефанавалі часцей маці альбо бацькі шматдзетных сем’яў і прасілі дапамогі ў выдзяленні крэдыту для далейшага будаўніцтва. Так, Віталь Пятровіч з Пінскага раёна мае на руках дагавор на льготны крэдыт для рэканструкцыі дома. Рэканструкцыя падразумявала дабудову другога паверха. Грошай няма, дом стаіць раскрыты, а пабудова драўляная — ёй пашкодзяць атмасферныя ападкі, калі тэрмінова не ўзвесці дах. Сваіх сродкаў у бацькі траіх дзяцей на гэта няма, ён разлічваў на крэдыт, таму і дазваніўся адзін з першых. Таксама шматдзетная сям'я з вёскі Вялікія Арлы Столінскага раёна знайшла варыянт пакупкі дома за 80 мільёнаў рублёў. Паводле заканадаўства, ім можна ўзяць ільготны крэдыт, але банкі апошнім часам адмаўляюць, спасылаючыся на недахоп сродкаў.

У вельмі складаную сітуацыю трапіла сям'я брастаўчан. Алена, маці пяцярых дзяцей, расказала кіраўніку вобласці сваю гісторыю. Раней яны з мужам здымалі трохпакаёвую кватэру ў абласным цэнтры і марылі пра свой дом, які хацелі пабудаваць у Мухаўцы (прыгарад Брэста — С.Я.), таму цярпліва чакалі ўчастак менавіта там. А калі шматдзетнай сям'і, нарэшце, выдзелілі ўчастак пад будаўніцтва, пачаліся вядомыя эканамічныя цяжкасці і рост цэн. Сям'я паспела толькі ўзяць крэдыт і правесці падрыхтоўчыя работы, заліць фундамент. Таму Алена прасіла дапамагчы не толькі з крэдытам, але і ў пошуках часовага жылля — блока ў інтэрнаце ці кватэры з гарадскога падменнага фонду. Бо здымаць жыллё, як раней, сям'я ўжо не можа па прычыне яго дарагоўлі. Яны і так пэўны час жывуць у знаёмых, але злоўжываць гасціннасцю людзей становіцца ўсё больш няёмка.

Прадстаўнікі кіраўніцтва гарвыканкама атрымалі даручэнне неадкладна дапамагчы гэтай сям'і. Агульная ж устаноўка, дадзеная кіраўніком вобласці ўсім кампетэнтным службовым асобам, — вынайсці сродкі і пракрэдытаваць людзей, якія пачалі будаўніцтва. "Нельга не звярнуць увагу на грамадзян, якія будуюць дамы для шматдзетнай сям'і, — сказаў Канстанцін Сумар. — У чалавека няма даху над галавой, а зіма набліжаецца. Мы не маем права пакідаць яго сам-насам з такой праблемай".

На наступны дзень была прызначана нарада па тэме крэдытавання будаўніцтва жылля для шматдзетных сямей.

Былі на "прамой лініі" пытанні па добраўпарадкаванні гарадоў і вёсак, па газіфікацыі вуліц і населеных пунктаў. Вельмі балючую тэму для многіх гараджан закранула пінчанка Надзея Андрэеўна Мельнічук, якая жыве ў старым доме па вуліцы Бялова. Яна некалі зрабіла памылку, што прыватызавала гэты дом. Бо не думала, што ён пачне развальвацца, разлічвала, як патлумачыла жанчына, падрамантаваць дом: думала, што на яе век хопіць. А зараз 17 стоек трымаюць столь. І гараджанка апасаецца, што ў нейкі момант яна можа стаць бамжом. Ёй 65 гадоў, таму пабудаваць кватэру жанчыне ўжо не пад сілу.

У такой сітуацыі і дапамагчы складана. Надзеі Андрэеўне абяцалі разгледзець гэтую праблему. Напрыклад, калі яе жыллё трапляе пад забудову новага мікрараёна — тады, можна лічыць, што жанчыне пашанцавала. Але праблема ёсць, такіх людзей нямала ў гарадах. І іх не варта пакідаць без увагі, была ўстаноўка губернатара.

Пенсіянеркі з Беражнога Столінскага раёна паскардзіліся на тое, як пацярпелі... з-за ўласнай працавітасці. Жанчыны, адной з іх 79 гадоў, заключылі дагавор з мясцовай гаспадаркай на часовую работу — дапамагчы перабраць бульбу. А ў гэты час нашым грамадзянам выплачвалі па 500 000 рублёў дапамогі. У выніку па дакументах жанчыны лічацца як працуючыя пенсіянеры, і таму ім дапамогі не далі. Такім чынам, яны больш страцілі, чым зарабілі. Начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне паабяцаў пенсіянеркам аказаць дапамогу з іншага фонду.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін СУМАР правёў "прамую лінію" з жыхарамі вобласці. Абсалютная большасць званкоў датычылі будаўніцтва і пакупкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика