"Шанц на жыццё ёсць у кожнага". 21.by

"Шанц на жыццё ёсць у кожнага"

29.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску прайшла дабрачынная акцыя "Чырвоная сукенка"

Тут амаль усе былі ў чырвоным: мадэль Ганна Малібога, спявачка Анастасія Ціхановіч, жонка былога прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага... Што аб'ядноўвае гэтых людзей? Імкненне дапамагчы людзям, якія пакутуюць на хворае сэрца. Акцыя "Чырвоная сукенка", якая прайшла ў сталіцы ўжо другі раз, звярнула ўвагу грамадскасці на праблему сардэчна-сасудзістых захворванняў — усе сродкі, сабраныя ў гэты дзень, пойдуць на дабрачыннасць.

Мерапрыемства, арганізаванае ў Нацыянальнай школе прыгажосці, сабрала шмат гасцей, большасць з якіх было лёгка пазнаць у твар. Акрамя артыстаў эстрады, мерапрыемства падтрымалі прадстаўніцы і Мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў і дыпламатаў.

Дэфіле ў чырвоных сукенках нагадала прысутным пра сэнс акцыі: чырвоны колер — сімвал змагання за жыццё.

Адным з кульмінацыйных момантаў вечара стаў продаж палатна, на якім кожны з прысутных мог пакінуць адбіткі сваіх далоняў. Напамін пра тое, што ўсе мы роўныя і шанц на жыццё ёсць у кожнага...

Мікола БРОВАР. Фота Марыны Бегунковай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску прайшла дабрачынная акцыя "Чырвоная сукенка" Тут амаль усе былі ў чырвоным: мадэль Ганна Малібога, спявачка Анастасія Ціхановіч, жонка былога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика