Гродзенцам прапануюць атрымліваць польскія візы ў Брэсце і Мінску
29.10.2011 17:40
—
Новости Общества
|
Гродзенцам прапануюць атрымліваць польскія візы ў Брэсце і Мінску Пра гэта на сустрэчы з сябрамі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі паведаміў адказны за візавыя пытанні консул Пётр Ляўчук.
Па ягоных словах, праблемы з электроннай рэгістрацыяй анкет у гродзенцаў узнікаюць у сувязі са значным павелічэннем колькасці ахвотных атрымаць польскую візу. За год колькасць віз, якія выдае польскае консульства ў Гродне, узрасла ўдвая. За месяц візы атрымліваюць 8000 жыхароў Гродзенскай вобласці. Каб аператыўна паспяваць апрацоўваць анкеты, польскі бок звяртаўся да беларускіх уладаў з просьбай дазволіць павялічыць колькасць супрацоўнікаў консульскай службы, аднак атрымаў адмову. У такой сітуацыі консул парэкамендаваў гродзенцам звяртацца за візамі ў консульскія ўстановы ў Брэсце і Мінску: зарэгістраваць візавую анкету там значна прасцей. Праблемы з атрыманнем польскіх віз ў гродзенцаў пачаліся летам: пасля з’яўлення віз “на закупы”, для якіх не патрабуецца запрашэння з польскага боку, колькасць ахвотных наведаць суседнюю краіну значна ўзрасла, чэргі пачалі расцягвацца на месяцы. З 15 верасня, калі стала абавязковай электронная рэгістрацыя візавых анкет, сітуацыя ўвогуле выйшла з-пад кантролю. Даты рэгістрацыі візавых анкет для падачы ў консульскі аддзел у Гродне з’яўляюцца на сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы па аўторках, але ў гэтыя дні трапіць на гэты сайт з Гродна практычна немагчыма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта на сустрэчы з сябрамі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі паведаміў адказны за візавыя пытанні консул Пётр Ляўчук. Па ягоных словах,...
|
|