Што сабой уяўляе служба ў рэзерве?. 21.by

Што сабой уяўляе служба ў рэзерве?

02.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я з'яўляюся пастаяннай падпісчыцай вашай газеты, чытаю ўсе рубрыкі. Мне вельмі падабаецца рубрыка "Пытальнік", і я хацела б таксама задаць сваё пытанне.

Што сабой уяўляе служба ў рэзерве? Каго на яе прызываюць і як на яе трапіць? Сыну хутка ісці ў армію, звярталіся ў райваенкамат па месцы жыхарства наконт такой службы, аднак зразумелага адказу не атрымалі. Па чутках, на службу ў рэзерв можна трапіць толькі па блату. Сын працуе ў Мінску на трактарным заводзе і завочна вучыцца ў каледжы. Спадзяюся на адказ праз вашу газету.

(Па просьбе заяўніцы прозвішча і дакладны адрас жыхарства не ўказваем), Мядзельскі раён

З просьбай даць падрабязны адказ на запыт чытачкі рэдакцыя "Звязды" звярнулася ў Міністэрства абароны. У галоўным упраўленні ідэалагічнай работы на ліст маці будучага салдата падрыхтавалі наступныя звесткі.

"інфармуем вас, што:

1 Служба ў рэзерве — від воінскай службы, які ўяўляе сабой навучанне грамадзян у воінскіх часцях, іншых арганізацыях Узброеных Сіл ці транспартных войск Рэспублікі Беларусь на занятках і вучэбных зборах у мэтах атрымання імі ваенна-ўліковай спецыяльнасці без спынення працоўнай дзейнасці.

Пры знаходжанні на занятках ці вучэбных зборах, што вызначаюцца праграмамі падрыхтоўкі рэзервістаў, апошнія маюць статус ваеннаслужачых, што праходзяць тэрміновую ваенную службу.

2 На службу ў рэзерве прызываюцца грамадзяне, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, у выпадку адсутнасці патрэбы Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы.

Рашэнне аб прызыве грамадзян на тэрміновую службу ці на службу ў рэзерве прымаюць прызыўныя камісіі.

На службу ў рэзерве пераважна накіроўваюцца:

прызыўнікі — высокакваліфікаваныя работнікі арганізацый, дзеячы навукі, культуры, мастацтва і спорту, з вышэйшай адукацыяй, якія маюць хадайніцтвы на адрас прызыўных камісій ад кіраўнікоў адпаведных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага ўпраўлення, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэтаў;

прызыўнікі, у якіх складанае сямейнае становішча, але якія не маюць па гэтай прычыне права на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу.

3 Тэрмін службы ў рэзерве залежыць ад узроўню адукацыі і вызначаны:

для грамадзян, якія не маюць вышэйшай адукацыі, — тры вучэбныя гады;

для грамадзян, якія маюць вышэйшую адукацыю, — два вучэбныя гады;

для грамадзян, што прайшлі навучанне на ваенных кафедрах ці факультэтах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і здалі вызначаныя праграмамі падрыхтоўкі іспыты, — адзін навучальны год.

Год службы ў рэзерве залічваецца рэзервісту пасля праходжання поўнага курса заняткаў і вучэбнага збору для адпаведнага навучальнага года і здачы кваліфікацыйных экзаменаў.

Працягласць ваенных збораў, што праводзяцца два разы на год, залежыць ад ваенна-ўліковай спецыяльнасці, якую атрымлівае рэзервіст, і ў сярэднім складае ад 25 да 40 сутак".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я з'яўляюся пастаяннай падпісчыцай вашай газеты, чытаю ўсе рубрыкі. Мне вельмі падабаецца рубрыка "Пытальнік", і я хацела б таксама задаць сваё пытанне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика