З пачатку года ў Гродзенскай вобласці на цукровы дыябет захварэлі амаль 2 тысячы чалавек. 21.by

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці на цукровы дыябет захварэлі амаль 2 тысячы чалавек

03.11.2011 16:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці на цукровы дыябет захварэлі амаль 2 тысячы чалавек


Напярэдадні Сусветнага дня дыябету эндакрыналагічны дыспансер запрашае гродзенцаў бясплатна вызначыць узровень цукру.

Загадчыца дыспансера паведаміла “ТС”:

- Зрабіць экспрэс-аналіз усе жадаючыя змогуць 11 і 14 лістапада з 8 да 13 гадзін. Гэта зойме некалькі секунд. Калі ўзровень цукру будзе павышаны, адразу ж можна будзе атрымаць кансультацыю спецыяліста. Гэтую акцыю мы ладзім трэці год запар.

У першы год да нас звярнуліся 60 чалавек, у мінулы год, калі рэклама была меншай – каля трыццаці.


Колькасць хворых на цукровы дыябет у Гродзенскай вобласці павялічваецца з кожным годам.

Па статыстыцы эндакрыналагічнага дыспансера ў 2008 годзе на ўліку з гэтай хваробай стаялі 20332 жыхары Гродзенскай вобласці (8101 гродзенец), з іх 2210 чалавек былі зарэгістраваныя ўпершыню.

У 2009 годзе колькасць хворых павялічылася да 21769 чалавек (8660 гродзенцаў), 2537 хворых (з іх 946 гродзенцаў) упершыню даведаліся пра свой дыягназ.

У 2010 годзе на ўліку налічвалася ўжо 23002 хворых на цукровы дыябет, сярод якіх – 9288 жыхароў Гродна.

2391 чалавек зарэгістраваны ўпершыню.

За 9 месяцаў гэтага году колькасць зарэгістраваных хворых у абласным эндакрыналагічным дыспансеры павялічылася яшчэ на 1903 чалавекі. На сёння на ўліку стаяць 24756 чалавек.

Сусветны дзень дыябету адзначаецца 14 лістапада. У Гродне хворыя на дыябет сёлета аб’ядналіся ў грамадскую арганізацыю. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Сусветнага дня дыябету эндакрыналагічны дыспансер запрашае гродзенцаў бясплатна вызначыць узровень цукру. Загадчыца дыспансера паведаміла “ТС”: -...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика