З аўторка пачне падмарожваць
12.11.2011
—
Новости Общества
|
У выхадныя тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам Скандынаўскага антыцыклону. Толькі ў суботу раніцай малаактыўны атмасферны фронт прынясе месцамі невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава. Сёння раніцай у асобных раёнах магчымы туман і слабы галалёд. Вецер паўночны ўмераны. На большасці тэрыторыі без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень 1—6 цяпла. Не чакаецца ападкаў у нядзелю. Раніцай месцамі туман і слабы галалёд. Тэмпература ўначы ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, пры праясненнях да 5 марозу; удзень будзе 0—плюс 5. У першыя дні наступнага тыдня да нас завітае больш вільготнае паветра з боку Паўночнай Атлантыкі. Таму месцамі чакаецца кароткачасовы дождж і мокры снег. Узмоцніцца заходні вецер, удзень парывамі да 14 м/с. Уначы будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — 0—плюс 5 градусаў. А вось у аўторак пачне крыху падмарожваць і ўдзень, калі чакаецца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, толькі ў Брэсцкай вобласці яшчэ да 5 цяпла. Прагназуецца, што ў сераду ўначы будзе ўжо 0—7 марозу, а ўдзень ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Так, ужо холадна, але без ападкаў. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам Скандынаўскага антыцыклону. Толькі ў суботу раніцай малаактыўны атмасферны фронт прынясе месцамі невялікія... |
|