Да 15 лістапада трэба заплаціць маёмасныя падаткі. 21.by

Да 15 лістапада трэба заплаціць маёмасныя падаткі

12.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавіта да гэтай даты фізічныя асобы павінны заплаціць у бюджэт краіны зямельны падатак і падатак на нерухомасць.

Як паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах, ад аплаты зямельнага падатку вызваляюцца ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы; удзельнікі ВАВ і іншыя асобы, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з Законам РБ "Аб ветэранах"; шматдзетныя сем'і; пенсіянеры па ўзросце, інваліды І і ІІ груп і іншыя непрацаздольныя фізічныя асобы ў дачыненні да зямельных участкаў, размешчаных па месцы іх жыхарства — пры адсутнасці рэгістрацыі там іншых працаздольных асоб; пенсіянеры, інваліды і іншыя непрацаздольныя асобы ў дачыненні да зямельных участкаў, размешчаных не па месцы іх жыхарства і выдзеленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, калі там не зарэгістраваны іншыя працаздольныя асобы.

Зямельны падатак не плацяць пенсіянеры па ўзросце, інваліды І і ІІ груп і іншыя непрацаздольныя асобы за ўчасткі не па месцы жыхарства, якія былі выдзелены льготнікам для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, агародніцтва, калектыўнага садаводства, сенакашэння, выпасу сельскагаспадарчых жывёл, па лініі дачнага і гаражнага будаўніцтва. Не плацяць зямельны падатак і іншыя фізічныя асобы, якія маюць адпаведную падатковую льготу ў якасці так званых чарнобыльцаў.

Згодна з дзейным заканадаўствам плацельшчыкамі падатку на нерухомасць прызнаюцца фізічныя асобы, якім належаць будынкі (уключаючы жылыя дамы, садовыя домікі, дачы, жылыя памяшканні ў шматкватэрных дамах, гаспадарчыя пабудовы, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць), у тым ліку тыя, чыё будаўніцтва не завершана, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Вызваляюцца ад падатку на нерухомасць:

— прыналежнае фізічнай асобе на праве ўласнасці адно жылое памяшканне ў шматкватэрным жылым доме. Пры наяўнасці ў фізічнай асобы двух і больш жылых памяшканняў вызваленню ад падатку на нерухомасць падлягае толькі адно жылое памяшканне на выбар фізічнай асобы на падставе яе пісьмовай заявы, якая падаецца ў падатковы орган па месцы жыхарства, з указаннем месцазнаходжання ўсіх прыналежных фізічнай асобе жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах. У выпадку непадачы фізічнай асобай такой заявы вызваленню ад падатку на нерухомасць падлягае адно жылое памяшканне, набытае (атрыманае) ёю ва ўласнасць раней за іншыя жылыя памяшканні;

— будынкі і пабудовы, у тым ліку тыя, чыё будаўніцтва не завершана, за выключэннем тых, якія прызначаны і (або) выкарыстоўваюцца ў вызначаным парадку для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і належаць:

фізічным асобам, якія з'яўляюцца пенсіянерамі па ўзросце, інвалідамі І і ІІ групы, і іншым непрацаздольным фізічным асобам пры адсутнасці рэгістрацыі па месцы іх жыхарства працаздольных асоб. Будынкі і пабудовы (за выключэннем жылых дамоў), якія належаць пенсіянерам па ўзросце, інвалідам І і ІІ групы і іншым непрацаздольным фізічным асобам і размешчаны не па месцы іх жыхарства, вызваляюцца ад падатку на нерухомасць незалежна ад рэгістрацыі па месцы іх жыхарства працаздольных асоб. Жылыя дамы, якія належаць пенсіянерам па ўзросце, інвалідам І і ІІ групы і іншым непрацаздольным фізічным асобам і размешчаны не па месцы іх жыхарства, вызваляюцца ад падатку на нерухомасць пры адсутнасці рэгістрацыі ў гэтых жылых дамах працаздольных асоб; шматдзетным сем'ям (якія маюць трох і больш непаўналетніх дзяцей);

ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ветэранах".

— будынкі і пабудовы, у тым ліку з незавершаным будаўніцтвам, за выключэннем тых, якія прызначаны і (або) выкарыстоўваюцца ў вызначаным парадку для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, размешчаныя ў сельскай мясцовасці і прыналежныя фізічным асобам, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці і працуюць у арганізацыях, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці і ажыццяўляюць сельскагаспадарчую вытворчасць, а таксама тым, хто працуе ў філіялах, што вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, або ў іншых адасобленых падраздзяленнях арганізацый, якія набылі ў парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі, у выніку рэарганізацыі, набыцця (бязвыплатнай перадачы) прадпрыемства як маёмаснага комплексу права і абавязку стратных сельскагаспадарчых арганізацый, а таксама работнікам арганізацый аховы здароўя, культуры, сістэмы адукацыі і сацыяльнай абароны, размешчаных у сельскай мясцовасці. Вызваленне ад платы падатку на нерухомасць даецца і былым работнікам такіх арганізацый, з якімі працоўны дагавор спынены ў сувязі з выхадам на пенсію.

Вызваленне ад платы маёмасных падаткаў прадастаўляецца з месяца, у якім узнікла права на льготу. Пры страце на працягу каляндарнага года права на льготу вылічэнне і плата маёмасных падаткаў ажыццяўляецца пачынаючы з месяца, які ідзе за месяцам страты гэтага права.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў або па іх даручэнні мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, улічваючы маёмаснае становішча фізічных асоб, маюць права даваць ільготы па плаце маёмасных падаткаў. Адпаведна ў выпадку, калі фізічная асоба апынулася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, то яна мае права звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган з просьбай аб змяншэнні ў індывідуальным парадку памеру маёмасных падаткаў або аб вызваленні яе ад платы падатку ў поўным памеры.

Спецыялісты падатковай службы падлічылі, што, па стане на 1 лістапада, фізічныя асобы атрымалі адпаведныя паведамленні на аплату падатку на нерухомасць у аб'ёме 61 млрд 452,9 млн рублёў, а зямельнага падатку ў памеры 37 млрд 102,3 млн рублёў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта да гэтай даты фізічныя асобы павінны заплаціць у бюджэт краіны зямельны падатак і падатак на нерухомасць. Як паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика